26 красавiка 2024, Пятніца, 16:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Глеб: На развітальны матч паклікаў бы Месі

9
Аляксандр Глеб: На развітальны матч паклікаў бы Месі
АЛЯКСАНДР ГЛЕБ

Паўабаронца БАТЭ Аляксандр Глеб паразважаў на тэмы развітальнага матчу.

«У чэрвені я пабываў на развітальным матчы Расіцкага. Перажыў прыліў суму – сустрэліся старыя сябры. З многімі ўжо доўга не бачыліся – з тых часоў, як гулялі за “Арсенал”. Толькі з Сескам перасякаліся, калі гуляў за зборную супраць Гішпаніі. Быў вельмі рады ўсіх бачыць.

Успаміналі гады, праведзеныя разам, казалі пра тое, што адбываецца цяпер, як жывецца, як гуляецца, як сям'я – пра ўсё. Пра побытавае, пра спорт, жартавалі шмат. Шкада, я прыехаў з траўмай, таму не згуляў... Але ў любым выпадку набраўся станоўчых эмоцый. Томас – малайчына, усіх нас сабраў.

Цяпер ужо амаль аднавіўся пасля траўмы – быў надрыў задняй мышцы. Пачаў трэніравацца з БАТЭ. Пакуль гатовы не на 100%, патрэбны яшчэ прыкладна тыдзень, каб пазбегнуць рэцыдыву.

Я ўжо таксама задумваўся пра развітальны матч. Таму распытваў Томаса пра падрабязнасці. Ён сказаў, што ўсе арганізацыйныя выдаткі ўзялі на сябе Puma і чэшская федэрацыя футболу. Яна прымеркавала гэта і да сыходу Томаса, і атрымаўся заадно матч для былых гульцоў зборнай Чэхіі. Расіцкі сказаў, што сам бы не арганізаваў – вельмі дорага. У мяне ёсць жаданне ў перспектыве арганізаваць падобнае, але тое, што я бачыў паводле ўзроўню арганізацыі, каштуе вельмі вялікіх грошай.

Калі адарвацца ад арганізацыйных пытанняў і пафантазаваць, то на такім матчы хацеў бы бачыць Анры, Іньеста, Хаві... Напэўна, Месі, калі б атрымалася. Другая каманда – з гульцоў зборнай Беларусі, з якімі пачынаў, гуляў доўгі час. І абавязкова паклікаў бы брата :), – сказаў Глеб scorum.me.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках