26 красавiка 2024, Пятніца, 21:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Саннікаў: Гэтыя «дзеячы» груба парушаюць мае правы заўзятара са стажам

22
Андрэй Саннікаў: Гэтыя «дзеячы» груба парушаюць мае правы заўзятара са стажам
Андрэй Саннікаў

Чыноўнікі ФІФА аж свецяцца ад шчасця ў кампаніі з сапраўдным злачынцам.

«Дысцыплінарны камітэт ФІФА вынес папярэджанне абаронцу нацыянальнай каманды Харватыі Дамагою Відзе за ягоную фразу «Слава Украіне!», вымаўленую пасля выхаду харвацкай каманды ў паўфінал чэмпіянату свету-2018, а маглі дыскваліфікаваць на паўфінал», - піша ў «Фэйсбуку» лідар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Саннікаў.

«Яны зусім звар’яцелі там?

Можа, ФБР пара заняцца і цяперашнім складам ФІФА, асабліва яе прэзідэнтам Джані Інфанціна, які падтрымаў злачынную пастанову аб правядзенні ЧС-2018 у Расеі. Надакучылі ўжо кіраўнікі-мярзотнікі міжнародных федэрацый, якія дагаджаюць дыктатарам і ганьбуюць спорт.

Праз гарачага прыхільніка Лукашэнкі Рэнэ Файзеля (МФХЛ) я не глядзеў чэмпіянат у хакеі, які ён прывёз у Менск.

Праз аматара Пуціна я не гляджу футбольны чэмпіянат. Гэтыя дзеячы груба парушаюць мае правы заўзятара са стажам. Нахабна дэманструюць сваё грэбаванне нормамі прыстойнасці, адкрыта займаюцца палітыкай, за грошы, як паказалі расследаванні, за вялікія грошы, а ледзь што - крычаць «спорт па-за палітыкай»!

Няўжо не знойдзецца нікога, хто паставіць нахабных функцыянераў на месца хоць бы ў гэтым выпадку з Дамагоем Відам? Няўжо ніводная прыстойная федэрацыя не запатрабуе разагнаць дысцыплінарны камітэт. Віда, які не зрабіў нічога супраць правіл ФІФА, ужо апраўдвацца стаў, баючыся прапусціць паўфінал і не адчуваючы падтрымкі.

А самаздаволеныя чыноўнікі ФІФА аж свецяцца ад шчасця ў кампаніі з сапраўдным злачынцам».

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках