26 красавiка 2024, Пятніца, 13:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Георгій Навалоўскі: Калі «Дынама» распляжыла «Зеніт», я быў на сёмым небе ад шчасця

2
Георгій Навалоўскі: Калі «Дынама» распляжыла «Зеніт», я быў на сёмым небе ад шчасця
ГЕОРГІЙ НАВАЛОЎСКІ
ФОТА: PRESSBALL.BY

Навабранец менскага “Дынама” здзівіўся, наколькі разгубленымі выглядалі пецярбуржцы ў менскай сустрэчы.

Навабранец менскага "Дынама" Георгій Навалоўскі ў размове з Pressball.by перад матчам у адказ з "Зенітам” здзівіўся, наколькі разгубленымі выглядалі пецярбуржцы ў менскай сустрэчы.

- Вялікая перамога над "Зенітам" нарабіла шмат шуму як у Беларусі, так і ў Расеі. Якая была ваша рэакцыя?

- Як гаворыцца, быў на сёмым небе ад шчасця. Нашы хлопцы згулялі вельмі моцна. Не памятаю, каб футбалісты "Зеніта" выглядалі такімі разгубленымі, як у першым тайме. Яны проста знаходзіліся ў шоку! Я ж і гуляў супраць пецярбуржскай каманды, і ледзь не ўсе іх матчы бачыў на тэлевізіі. Думаю, зенітаўцы дагэтуль не вераць, што такое магло з імі адбыцца. Усё ж такі клуб найбагацейшы у Расеі, адзін з галоўных фаварытаў прэм'ер-лігі, аднаасобна ў лідарах у чэмпіянаце, які нядаўна стартаваў. Але ў футболе галоўнае - не сума твайго кантракту, а жаданне, самааддача. Без гэтых якасцяў і больш высокае майстэрства не дапаможа.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках