26 красавiка 2024, Пятніца, 21:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Букмекеры: Менскае «Дынама» выйдзе ў раўнд плей-оф Лігі Еўропы

2
Букмекеры: Менскае «Дынама» выйдзе ў раўнд плей-оф Лігі Еўропы
ФОТА: ФК «ДЫНАМА-МІНСК»

Букмекерскія канторы ўпэўненыя, што менчукі падолеюць расейскі «Зеніт».

Сёння два беларускія клубы правядуць матчы ў трэцім кваліфікацыйным раўндзе Лігі Еўропы.

Менскае «Дынама» ў гасцях сустрэнецца з «Зенітам». У першай гульні падапечныя Сяргея Гурэнкі распляжылі спаборніка - 4:0. Букмекеры называюць беларусаў відавочным фаварытам двухматчавага супрацьстаяння, піша «Трыбуна».

«Пары-Матч» выставіў такія каціроўкі: вікторыя «Зеніта» - 1,19, нічыя - 7,60, перамога «Дынама» - 13,00. Праход менчукоў памножыць стаўку на 1,13, пецярбуржцаў - на 6,00.

Берасцейскае «Дынама» дома прымае «Апалон». Першая сустрэча закончылася перамогай кіпрыётаў 4:0. Букмекеры не сумняваюцца ў тым, што беларуская каманда закончыць выступ у еўракубках.

«Марафон» прапануе такія каэфіцыенты: перамога «Дынама» - 2,64, нічыя - 3,38, выйгрыш «Апалона» - 2,81. Праход берасцейцаў ацэньваецца на 21,00, стаўкі на праход кіпрыётаў не прымаюцца.

Нагадаем, гульня «Дынама» Берасце - «Апалон» пачнецца а 20.45 паводле беларускага часу, жывая трансляцыя на тэлеканале «Беларусь 5». Матч «Зеніт» - «Дынама» Менск стартуе а 20.00 паводле беларускага часу.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках