26 красавiка 2024, Пятніца, 18:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новым павераным у справах ЗША ў Беларусі прызначаная Джэніфер Мур

Новым павераным у справах ЗША ў Беларусі прызначаная Джэніфер Мур

Джэніфер Мур пачне працу на пасадзе паверанага ў справах ЗША ў Беларусі ўжо ў гэтым месяцы.

«Джэніфер Мур пачне працу на пасадзе паверанага ў справах ЗША ў Беларусі ў жніўні 2018 года», - гаворыцца ў паведамленні дыпмісіі.

У пасольстве адзначылі, што перад прыездам у Менск Мур займала пасаду намесніцы дырэктара ўправы ў справах Паўднёвай Еўропы Дзяржаўнага дэпартамента ЗША, якая адказвае за стасункі ЗША з Турцыяй, Грэцыяй і Кіпрам.

Акрамя таго, новы павераны мае багаты досвед работы ў еўрапейскай тэматыцы і цягам большай часткі сваёй кар'еры спецыялізавалася ў пытаннях міжнароднага супрацоўніцтва і рэформаў у галіне бяспекі. Раней яна працавала ў якасці намесніцы дырэктара ўправы Дзярждэпартамента ў міратворчай дзейнасці, санкцый і барацьбе з тэрарызмам, дарадцы ў палітычных і эканамічных пытаннях амбасады ЗША ў Тыране, а таксама на розных пасадах у палітычным, вайскова-палітычным і эканамічным аддзелах у пасольстве ЗША ў Анкары, Сараеве, Багдадзе і Джакарце.

Таксама Мур займала пасаду дзяжурнай супрацоўніцы Аператыўнага цэнтра Дзярждэпартамента і асістэнткі памочніка Дзяржсакратара ў вайскова-палітычных пытаннях.

Як паведамлялася, папярэдні часовы павераны ў справах ЗША Роберт Райлі скончыў сваю дыпламатычную місію ў рэспубліцы ў ліпені. Ён працаваў у Менску два гады.

З 2008 года ў Беларусі няма амбасадара ЗША.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках