26 красавiка 2024, Пятніца, 11:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ford паказаў цізер свайго першага беспілотнага аўтамабіля

Ford паказаў цізер свайго першага беспілотнага аўтамабіля

Цягам найбліжэйшых трох гадоў такія аўто з'явяцца ў многіх амерыканскіх гарадах.

Ford паказаў цізер свайго першага беспілотнага аўтамабіля з аўтаномнай сістэмай кіравання 4-га ўзроўню. Яго афіцыйны дэбют адбудзецца ў 2021 годзе, паведамляе autonews.ua.

Цізер цалкам хавае першы серыйны беспілотны аўтамабіль кампаніі Ford. Затое бачна, што на яго даху ўстаноўлены вялікі датчык або сканер. У яго не будзе ні стырна, ні педаляў газу і тармазоў. Ён атрымае сістэму аўтаномнага кіравання 4-га ўзроўню. Гэта значыць, што ён не цалкам аўтаномны. Па-сапраўднаму беспілотныя аўтамабілі павінны мець сістэму аўтаномнага кіравання 5-га ўзроўню.

Першыя беспілотныя аўтамабілі Ford з сістэмай аўтаномнага кіравання 4-га ўзроўню будуць прызначаныя для выкарыстання толькі ў асобных раёнах гарадоў. Прычым толькі пры добрых варунках надвор'я. Калі, напрыклад, цярусіць дождж, то ездзіць на такім аўто нельга, бо павялічваецца рызыка збою аўтаномнай сістэмы.

Беспілотныя аўтамабілі Ford атрымаюць абноўленыя элементы, у тым ліку кузаў, колы і тармазы. Гэта неабходна, каб аўтамабіль вытрымаў «экстрэмальныя працоўныя цыклы».

Ford ужо цяпер тэстуе беспілотныя аўто, а цягам найбліжэйшых трох гадоў такія аўто з'явяцца ў многіх амерыканскіх гарадах. Афіцыйная прэм'ера серыйнага «беспілотніка» запланаваная на 2021 год.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках