18 красавiка 2024, Чацвер, 5:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Заўзятар «Дынама»: Проста бачыў, што каманда робіць усё, каб далей прайшоў Піцер

23
Заўзятар «Дынама»: Проста бачыў, што каманда робіць усё, каб далей прайшоў Піцер

Адназначна, што нельга апраўдаць рахунак розным узроўнем каманд.

Заснавальнік інтэрнэт-парталу "Дзявятка" (гасцёўня ФК "Дынама-Менск"), адзін з самых адданых фанатаў дынамаўскага клуба Максім Філіпаў, вядомы шматлікім заўзятарам менчукоў як UltraMax, пасля 1:8 у Піцеры страціў веру ў родную каманду, піша "Прессбол".

Гэтым ён вырашыў падзяліцца ў сябе на рэсурсе, расклаўшы лігаеўрапейскую катастрофу пакадрава.

З учорашняга вечара шапка сайта перакуленая.

"Я вельмі шмат думаў і перажываў учора і сёння. Склалася ўнікальная сітуацыя: хтосьці кажа пра зліў, хтосьці пра розныя ўзроўні каманд, хтосьці пра газ, а хтосьці заліваецца наогул усім чым можна, каб забыць усё тое , што ўчора адбывалася

Праглядаючы ўчора ў бары футбол, злавіў сябе на думцы, што вельмі доўгі час я не бачыў такога! Я не перажываў, не заўзеў за каманду, не глядзеў гульню. У мяне было дурное адчуванне ліпкага страху, што запаўзае ў душу! Страху, выкліканага тым, што ў адрозненне ад тыдня таму, калі наогул практычна не хваляваўся, гэтым разам проста бачыў, што каманда робіць усё, каб далей прайшоў Піцер.

Я не мог зразумець, чаму з кожнай хвілінай мне станавілася ўсё горш (улічваючы спробы зняць нервовае напружанне рознымі напоямі), і толькі сёння, у спакойнай абстаноўцы, змог разгледзець усё тое, што ўчора на падсвядомым, а сёння на свядомым узроўні зрабіла з мяне істэрыка.

Я зрабіў невялікую нарэзку фотаматэрыялаў, кожны з якіх паасобку ў прынцыпе нічога не вырашае, але агульная колькасць кажа пра нешта празмерна ненармальнае ва ўчорашнім матчы. Адназначна гэта нельга апраўдаць розным узроўнем каманд. Нельга апраўдаць дрыготкімі каленкамі ці чымсьці падобным. Чым гэта выклікана - хай кожны разважае сам. Такім чынам, пагналі!

ГУЛЕЦ КАПЛЕНКА ІДЗЕ ПЕШКІ...
Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках