26 красавiка 2024, Пятніца, 20:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жарко, Сямашка, Кабякоў: хто страціў свае пасады ва ўрадзе

39
Жарко, Сямашка, Кабякоў: хто страціў свае пасады ва ўрадзе

Лукашэнка памяняў прэм'ера, трох віцэ-прэм'ераў і пяць міністраў.

Сёння Лукашэнка зладзіў кадравыя перастаноўкі, адправіўшы ў адстаўку частку ўрада на чале з прэм'ерам Андрэем Кабяковым, а таксама трох з чатырох намеснікаў прэм'ера. Прэм'ерам прызначаны Сяргей Румас, піша nn.by.

Так у адстаўку адпраўленыя намеснікі прэм'ера Васіль Мацюшэўскі (яго месца зойме Аляксандр Турчын), Уладзімір Сямашка (яго месца зойме Ігар Ляшэнка), Анатоль Калінін (Уладзімір Кухараў), Васіль Жарко (Ігар Петрышэнка). Застаўся пры пасадзе толькі Міхаіл Русы.

Адпраўленыя ў адстаўку міністр архітэктуры Анатоль Чорны (яго месца зойме Дзмітрый Мікулёнак), міністр прамысловасці Віталь Воўк (стане Павел Уцюпін), міністр сувязі Сяргей Папкоў (стане Канстанцін Шульган), міністр эканомікі Уладзімір Зіноўскі (стане Дзмітрый Круты), кіраўнік Дзяржаўнага вайскова-прамысловага комплексу Алег Двігалёў (стане Раман Галоўчанка).

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках