28 сакавiка 2024, Чацвер, 14:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аўто з Расеі падаражэюць?

3
Аўто з Расеі падаражэюць?

Экспэрты растлумачылі ступень залежнасці коштаў ад курсаў валют.

Апытаныя агенцтвам RNS расейскія афіцыйныя дылеры «Авілон», «Аўтаспеццэнтр», «Рольф», і «Ключаўто» дапусцілі рост коштаў новых аўтамабіляў праз падзенне курсу рубля, паведамляе Autostat.ru са спасылкай на агенцтва.

«Большасць аўтавытворцаў маюць верхнюю адзнаку калідора дапушчальнага сярэдняўзважанага курсу на ўзроўні 75 рублёў за еўра для захавання ўзроўню коштаў. Імавернасць падвышэння кошту стане значнай, калі сярэднеўзважаны курс за месяц выйдзе за межы калідора больш чым на 3-5%», - сказаў аперацыйны дырэктар люксавага падраздзялення кампаніі «Авілон» Вагіф Бікулаў.

Са звестак топ-мэнэджара кампаніі «Аўтаспеццэнтр» Аляксея Патапава цяпер ніводзін з вытворцаў, з якім супрацоўнічае група, не павысіў кошты праз валютныя ваганні.

«Калі цягам аднаго месяца даляр вырастае больш чым на 10%, то аўтавытворцы ў праве падвысіць кошты. Меншыя ваганні на дынаміку коштаў не ўплываюць. Цяпер, калі за жнівень даляр вырасце больш чым на 10%, то можна чакаць падвышэнне коштаў у верасні-кастрычніку», - сказаў Пататаў.

Дырэктар развіцця кампаніі «Рольф» Уладзімір Мірошнікаў адзначыў, што аўтавытворцы занялі «чакальную пазіцыю да стабілізацыі сітуацыі (з валютнымі ваганнямі)».

«Калі курс даляра не вернецца да зыходных значэнняў ў дачыненні да рубля, то гэта можа стаць яшчэ адным чыннікам, які штурхае уверх кошт аўтамабіля. Падвышэнне курсу даляра раўназначна прапарцыйным павелічэнням уваходнага кошту аўтамабіляў», - сказаў RNS Мірошнікаў.

Ён нагадаў, што паступовы рост коштаў на аўтамабілі на расейскім рынку працягваецца з пачатку года, і кошты будуць падвышацца далей, у тым ліку праз павышэнне ПДВ з 2019 года.

Прадстаўнік «Ключаўто» таксама паведаміў, што імпарцёры пакуль не паведамлялі аб змене коштаў новых аўтамабіляў праз валютныя ваганні.

«Хутчэй за ўсё нейкія змены ў коштавай палітыцы адбудуцца, калі сітуацыя на валютным рынку стабілізуецца. З прыходам восені заўсёды нейкія змены (з коштамі) бываюць», - сказаў афіцыйны прадстаўнік «Ключаўто» і адзначыў, што рост коштаў можа скласці ад некалькіх тысяч рублёў або дзясяткаў тысяч рублёў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках