20 траўня 2024, панядзелак, 17:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Берасцейскі абласны суд не ўбачыў розніцы паміж зборам подпісаў і масавай акцыяй

5
Берасцейскі абласны суд не ўбачыў розніцы паміж зборам подпісаў і масавай акцыяй

Актывісты з Берасця дамагаюцца справядлівасці ў судах.

15 жніўня ў Берасцейскім абласным судзе адбыўся разгляд скаргі Дзмітрыя Бекалюка і Алега Ярмоленкі - актывістаў, якія раней былі асуджаныя за збор подпісаў за адстаўку мясцовых старшыняў выканкамаў, паведамляе "Брестская Весна".

24 чэрвеня мужчыны збіралі подпісы ля Калгаснага рынку ў Берасці, знаходзячыся за мэтраў сто адзін ад аднаго. Пасля дваццаці хвілін збору да іх прыехалі супрацоўнікі міліцыі на чале з намеснікам начальніка Ленінскага РАУС Берасця Мікалаем Самасюком. Дзмітрыя Бекалюка і Алега Ярмоленку затрымалі і адвезлі ў Ленінскі РАУС «для разгляду».

Разбор скончыўся судом, а судзілі зборшчыкаў подпісаў Пётр Баброўскі, старшыня суда Ленінскага раёна Берасця, і Святаслаў Каліна. Яны прызналі берасцейцаў вінаватымі паводле ч.1 арт.23:34 «Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых акцый» і аштрафавалі іх па 20 базавых адзінак.

Хацелася б асабліва адзначыць, што сведкі-міліцыянты зазначылі, што ніякіх заклікаў ды іншага, што напаўняе дзеянні складам адміністрацыйнага правапарушэння, ад Бекалюка і Ярмоленкі яны не чулі.

У абласным судзе скаргу Змітра Бекалюка на гэты прысуд разгледзела вядомая ў горадзе сваімі "бліц-пасяджэннямі" Руслана Сянько. Яна пакінула ў дзеянні пастанову Пятра Баброўскага і хутка сышла з залы, забыўшыся аб'явіць, што судовае пасяджэнне закрытае.

Фото: spring96.org

Іншая суддзя абласнога суда Ніна Герасімук паводзіла сябе на судзе Алега Ярмоленкі зусім інакш. Не спяшаючыся, яна так уважліва і з такой удумлівасцю слухала Алега і ягонага адваката, з такім разуменнем ківала галавой, што магло нават здацца, што вырак ніжэйшай інстанцыі можа быць скасаваны. Да таго ж яна зрабіла вялікі перапынак перад вынясеннем пастановы.

Фото: spring96.org

Аднак цуду не адбылося, і пастанову суддзі Каліны Ніна Герасімук пакінула ў дзеянні.

Зміцер Бекалюк і Алег Ярмоленка будуць абскарджваць выракі абласнога суда ў вышэйшай інстанцыі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках