26 красавiка 2024, Пятніца, 11:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Не ведаю ніводнага чалавека, хто быў бы задаволены прыездам Лукашэнкі ў Воршу»

9
«Не ведаю ніводнага чалавека, хто быў бы задаволены прыездам Лукашэнкі ў Воршу»

Што кажуць і думаюць аршанцы пра грандыёзны разнос, які быў учынены напярэдадні дыктатарам?

Пра гэта «Салідарнасці» распавёў мясцовы грамадскі актывіст Генадзь Шэпелеў.

— Пачну з таго, што не ведаю ніводнага чалавека, які быў бы задаволены самім прыездам Лукашэнкі ў горад. Абураныя ўсе былі. Перакрылі горад, не праехаць было. Мяне нават на ровары спынілі і назад завярнулі.

УЛАДЫ ПЛАНАВАЛІ ЗРАБІЦЬ ВОРШУ ЎЗОРНАПАКАЗАЛЬНЫМ РЭГІЁНАМ, ПААБЯЦАЎШЫ ПАДНЯЦЬ ЯЕ «З РУIН I ПОПЕЛУ»

Аршанец распавёў, што большасць ягоных знаёмых успрымаюць такія візіты, як спектакль: «Усе цудоўна разумеюць, што гэта паказуха».

Хоць ёсць яшчэ і тыя, хто пасля прагляду навін па тэлевізары задаволена пацірае рукі. Маўляў, усыпаў Лукашэнка чыноўнікам. Але такіх мала, кажа Генадзь Шэпелеў.

ШТО ЗАСТАЛОСЯ АД БУДЫНКА БЫЛОГА АРШАНСКАГА БРОВАРА

Суразмоўца «Салідарнасці» распавёў пра рэакцыю на візіт у Воршу дыктатара знаёмых начальнікаў.

— Скардзяцца, што іх усё дастала. Моцна незадаволеныя такімі наездамі. Адзін кіраўнік нават расейскага класіка працытаваў: «Служыць гатоў, прыслужвацца агідна».

Іншы абураўся тым, што так хутка Пазняка зняў Лукашэнка, не даў яму як след агледзіцца.

ГЕНАДЗЬ Шэпелеў дзесяцігоддзямі добраўпарадкоўвае Крапівенскае поле пад Воршай

Аршанец скептычна ставіцца да ратацыі мясцовых кадраў. На ягоную думку, у кожным выпадку новыя прызначэнцы не будуць самастойныя ў сваіх пастановах і, як і іх папярэднікі, будуць кожны раз аглядацца на Менск.

Адзінае, што цікавіць Генадзя Шэпелева, як новая адміністрацыя сёлета паставіцца да штогадовага святкавання Аршанскай бітвы:

- Верасень ужо хутка, паглядзім.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках