26 красавiка 2024, Пятніца, 21:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея затрымала больш за 150 замежных суднаў у Азоўскім моры

6
Расея затрымала больш за 150 замежных суднаў у Азоўскім моры

Яны накіроўваліся ва ўкраінскія парты.

На 21 жніўня Расея затрымала больш за 150 замежных суднаў, якія накіроўваліся ва ўкраінскія парты ў Азоўскім моры. Як піша gordonua.com, пра гэта ў эфіры тэлеканала «112 Украіна» заявіў прэс-сакратар Дзяржпамежслужбы Алег Слабадзян. «У мяне няма дакладных звестак, але гэта, здаецца, больш за 150 замежных суднаў, якія накіроўваліся ва ўкраінскія парты. Расейскія памежнікі прадаўжаюць аглядаць тыя судны, якія ідуць ва ўкраінскія парты ў Азоўскім моры», - сказаў Слабадзян.

Са слоў прадстаўніка структуры, Расея затрымлівае замежныя судны перад Керчанскім пралівам. Караблі, якія накіроўваюцца ва ўкраінскія парты, вельмі доўга атрымліваюць дазвол для праходжання праз праліў.

Ён падкрэсліў, што часам ім даводзіцца чакаць па некалькі дзён. У той жа час судны, якія накіроўваюцца ў парты РФ у Азоўскім моры, праходзяць Керчанскі праліў амаль без затрымак.

У Дзяржпамежслужбе падкрэслілі, што Расея мае права аглядаць судны ў рамках дамовы паміж Украінай і РФ аб супрацоўніцтве ў выкарыстанні Азоўскага мора і Керчанскага праліва.

Дамова 2003 года прадугледжвае, што Азоўскае мора, якое з'яўляецца ўнутранымі водамі Украіны і РФ, размяжоўваецца лініяй дзяржаўнай мяжы ў адпаведнасці з пагадненнем паміж бакамі. Згодна з дакументам, гандлёвыя судны і вайсковыя караблі, а таксама іншыя дзяржаўныя судны пад сцягам РФ ці Украіны, эксплуатаваныя ў некамерцыйных мэтах, карыстаюцца ў Азоўскім моры і Керчанскім праліве свабодай суднаходства. Пагадненне аб размежаванні мора лініяй дзяржаўнай мяжы так і не было падпісанае.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках