26 красавiка 2024, Пятніца, 14:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея адмовілася абмяркоўваць абмен зняволенымі з Украінай

7
Расея адмовілася абмяркоўваць абмен зняволенымі з Украінай

Масква адхіліла прапанову Украіны аб тым, каб сустрэцца ў Менску і абмеркаваць абмен вязнямі.

«На жаль, расейскі бок і Таццяна Маскалькова адкінулі ініцыятыву сустрэцца ў Менску і абмеркаваць ініцыятыву Украіны аб перадачы РФ 36 яе грамадзян у абмен на палітзняволеных», - напісала прадстаўніца Украіны ў Трохбаковай кантактнай групе ўрэгулявання ўзброенага канфлікту на Данбасе Ірына Герашчанка ў аўторак, 21 жніўня, у сваім Facebook, паведамляе DW.

Раней украінскі бок паведамляў пра тое, што 22 грамадзяніны РФ, якія адбываюць пакаранне ва Украіне, звярнуліся да прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна з хадайніцтвамі аб абмене на ўкраінскіх палітвязняў. Ірына Герашчанка паведаміла, што накіравала іх звароты ў АБСЕ, МЗС РФ, гуманітарнай падгрупе і Трохбаковай кантактнай групе. «Расеі давядзецца адказаць на пытанне, ці збіраецца яна паклапаціцца пра лёс сваіх грамадзян», - дадала Герашчанка.

У спіс Кіева па абмене вязнямі таксама ўваходзіць украінскі рэжысёр Алег Сянцоў, які трымае галадоўку ў расейскай калоніі з 14 траўня.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках