14 жнiўня 2026, Пятніца, 22:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна ўвяла санкцыі супраць дзвюх беларускіх кампаній

1
Украіна ўвяла санкцыі супраць дзвюх беларускіх кампаній

Яны датычныя да вывазу збожжа.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падпісаў указ аб увядзенні санкцый супраць дзвюх беларускіх кампаній — ТАА «Ростагроінвест» і ТАА «Трыал Эксперт». Пра гэта паведамляе Офіс Прэзідэнта Украіны.

Абедзве кампаніі зарэгістраваныя ў Мінску. «Ростагроінвест» спецыялізуецца на аптовым гандлі збожжам, насеннем і кармамі для сельскагаспадарчых жывёл, а «Трыал Эксперт», згодна з інфармацыяй на яе сайце, займаецца вытворчасцю, разлівам і транспартаваннем раслінных алеяў.

Паводле дадзеных украінскага боку, абедзве кампаніі датычныя да незаконнага вывазу ўкраінскага збожжа з часова акупаваных тэрыторый краіны.

Усяго ў новы санкцыйны пакет увайшлі 28 юрыдычных асоб, 13 марскіх суднаў і 11 грамадзян Расіі.

Нагадаем, Офіс Зяленскага папрасіў генпракурора Украіны распачаць крымінальную справу супраць Лукашэнкі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках