25 красавiка 2024, Чацвер, 9:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

37-гадовы дырэктар менскай гімназіі стаў намеснікам кіраўніка Ленінскага раёна

13
37-гадовы дырэктар менскай гімназіі стаў намеснікам кіраўніка Ленінскага раёна

Ён будзе курыраваць пытанні сацыяльнай сферы і ідэалогіі.

Намеснікам кіраўніка Ленінскага раёна стаў дырэктар гімназіі №17 Віктар Доўнар.

Пра гэта паведамляе агенцтва «Минск-Новости».

37-гадовы Віктар Доўнар будзе курыраваць пытанні адукацыі, ідэалогіі, культуры, спорту і сацыяльнай абароны. Да яго гэтую пасаду займала Галіна Шкода.

Доўнар у 2003 годзе скончыў універсітэт імя Максіма Танка па спецыяльнасці «псіхалогія» са спецыялізацыяй «педагагічная псіхалогія». Працаваў педагогам-псіхолагам, а затым намеснікам дырэктара ў выхаваўчай рабоце СШ №22. У 2007-2014 гадах кіраваў СШ №183. З 2014 года і да прызначэння на новую пасаду - дырэктар гімназіі №17, якая знаходзіцца ў Серабранцы.

Нагадаем, што на пасадзе дырэктара гімназіі ён змяніў Рамуальду Машук, якая сышла адтуль са скандалам. Так, у 2014 годзе паміж гімназіяй і кіраўніцтвам Ленінскага раёна Менска разгарэўся канфлікт праз звальненне дырэктаркі. Як сцвярджала педагог, яна была вымушана напісаць заяву аб сыходзе праз «ганенні» з боку кіраўніцтва. Пасля гэтага блізу 40 настаўнікаў таксама напісалі свае заявы аб сыходзе ў падтрымку педагога, а бацькі пачалі збор подпісаў. Аднак абараніць дырэктарку ім усё-такі не ўдалося.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках