Арыну Сабаленку аштрафавалі ў Нью-Ёрку на $7500
- 15.09.2026, 21:22
ФОТА: GETTY IMAGES
За неспартыўныя паводзіны.
Беларускую тэнісістку Арыну Сабаленку аштрафавалі за неспартыўныя паводзіны падчас фіналу US Open-2026 у Нью-Ёрку. З прызавых утрымалі 7500 долараў.
Пік выбуху яе эмоцый на US Open прыйшоўся на фінал. Дакладней — на хвіліну пасля паразы ад Алены Рыбакіны. Прайграўшы, Сабаленка села на лаўку і моцна ўдарыла ракеткай аб корт.
Лічыльнік тэніснага кодэксу адлічыў максімальна магчымы ў гэтым выпадку штраф за неналежнае абыходжанне з ракеткай — 7500 долараў.