26 красавiка 2024, Пятніца, 18:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рада БНК: Абаронім тых, хто абараняе народ

1
Рада БНК: Абаронім тых, хто абараняе народ

Беларусаў заклікалі выйсці 24 жніўня да адміністрацыі Лукашэнкі ў падтрымку прафзвязу РЭП.

Рада Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу заклікала да салідарнасці з Генадзем Фядынічам і Ігарам Комлікам. Падтрымаць лідараў прафзвязу РЭП можна 24 жніўня ў дзень вынясення прысуду паводле сфабрыкаванай супраць іх справы. Пра гэта гаворыцца ў заяве Рады БНК:

- 24 жніўня будзе вынесены прысуд паводле «крымінальнай справы», сфабрыкаванай супраць лідараў прафзвязу РЭП Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка.

Рада Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу падтрымлівае ініцыятыву актывістаў прафзвязу РЭП падаць у адзін час персанальныя звароты з патрабаваннем спыніць пераслед Фядыніча і Комлік галоўнаму замоўцу расправы над імі.

Рада БНК заклікае грамадзян 24 жніўня а 10:00, за дзве гадзіны да прысуду, прыйсці да прыёмнай дыктатара, якая знаходзіцца ў будынку ягонай адміністрацыі на адрасе К.Маркса, 38 (з боку вул. Кірава).

Мы заклікаем прынесці туды заявы з патрабаваннямі спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць лідараў прафзвязу РЭП, грамадзянскай супольнасці і незалежнай прэсы, вызваліць і рэабілітаваць усіх палітвязняў.

Абаронім тых, хто абараняе народ.

Раней актывісты прафзвязу РЭП паведамілі, што збяруцца ля aдміністрацыі Лукашэнкі 24 жніўня а 10:00. Дыктатару перададуць зварот з патрабаваннем спыніць рэпрэсіі супраць Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка.

Тэкст заявы, якую можа падпісаць кожны грамадзянін Беларусі, размешчаны на сайце praca-by.info.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках