26 красавiка 2024, Пятніца, 12:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пляменніка экс-прэзідэнта Арменіі абвясцілі ў міжнародны вышук

5
Пляменніка экс-прэзідэнта Арменіі абвясцілі ў міжнародны вышук

Раней у вышук былі абвешчаныя брат Сержа Саргсяна і ягоная пляменніца.

Пляменнік экс-прэзідэнта Арменіі Сержа Саргсяна Нарэк Саргсян абвешчаны ў міжнародны вышук, праваахоўныя органы краіны вядуць ягоныя пошукі ў супрацоўніцтве з Інтэрполам, распавёў журналістам кіраўнік паліцыі рэспублікі Валеры Асіпян, паведамляюць РІА Новости.

Саргсян быў абвешчаны ў вышук у межах крымінальнай справы аб захоўванні зброі, наркотыкаў і махлярстве, таксама ён абвінавачваецца паводле артыкула «выкраданне чалавека». Згодна з матэрыяламі справы, у жніўні 2017 года ў склеп дома Нарэка Саргсяна гвалтоўна даставілі прадпрымальніка, які жадаў адкрыць у Ерэване начны клуб, дзе яго збілі, патрабуючы адмовіцца ад гэтай ідэі.

У паліцыі сцвярджаюць, што сам Саргсян катаваў мужчыну і пагражаў яму пісталетам. Затым, са звестак установы, бізнэсоўца даставілі ў салон для абслугоўванню грузавікоў, які належыць пляменніку экс-прэзідэнта, дзе зноў збілі і адпусцілі толькі тады, калі той паабяцаў не займацца клубным бізнэсам.

«Нарэк Саргсян абвешчаны ў міжнародны вышук, мы супрацоўнічаем з цэнтральным бюро Інтэрпола. Дазвольце не паведамляць дэталі, але мне здаецца, што хутка ён будзе ў поле нашага зроку», - сказаў Асіпян на прэс-канферэнцыі.

Раней у вышук быў абвешчаны таксама брат экс-прэзідэнта Лявон Саргсян і ягоная пляменніца ў рамках крымінальнай справы паводле артыкула «незаконнае ўзбагачэнне» і «прадстаўленне несапраўдных звестак у дэкларацыях або ўтойванне звестак, што падлягаюць дэклараванню».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках