26 красавiка 2024, Пятніца, 11:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Біткойн перавысіў $6,5 тысячы

Біткойн перавысіў $6,5 тысячы
ФОТА: GETTY IMAGES

Капіталізацыя рынку крыптавалют вырасла да $217 млрд.

Курс біткойна ў сераду павышаецца пасля таго, як асноўную частку двух папярэдніх тыдняў ён заставаўся ў дыяпазоне $6000-6500, паведамляе interfax.by са спасылкай на MarketWatch.

Крыптавалюта гандлюецца цяпер у раёне $6659,12, што на 3,3% вышэй за ўзровень папярэдняга дня, паводле звестак CoinDesk.

Аналітыкі адзначалі, што двухтыднёвая стабільнасць курсу можа быць зацішшам перад бурай.

«Патэнцыйна спакой рынка можа стаць асновай для моцнага руху ў любым кірунку, - мяркуе аналітык FxPro Аляксандр Купцікевіч. - У гэтых умовах важнасць найбліжэйшых узроўняў падтрымкі і супраціву рэзка ўзмацняецца. У нашым выпадку гэтыя ўзроўні складаюць адпаведна $6000 і $6600. Выхад з гэтага абмежаванага дыяпазону можа, імаверна, узмацніць амплітуду змены курсу біткойна».

Вераснёўскія ф'ючэрсныя кантракты на біткойн у ходзе электронных таргоў на CBOE дадалі ў кошце 3,9%, падняўшыся да $6655. Кошт жнівеньскіх ф'ючэрсаў на CME вырас на 3,7% - да $6660.

Курс Ether у сераду павялічыўся на 2,7%, у той час як Litecoin - на 3,3%.

Агулам капіталізацыя рынку крыптавалют павысілася да $217 млрд.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках