29 сакавiка 2024, Пятніца, 1:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Віцебску адмянілі 2 суды супраць абаронцаў Курапатаў

2
У Віцебску адмянілі 2 суды супраць абаронцаў Курапатаў
Каля рэстарацыі «Поедим поедим» 8 жніўня
Крайняя зьлева — Ірына Захарава, у цэнтры — Алена Янушкоўская

Два раённыя суды Віцебску адначасова адмянілі працэсы над актывісткамі Аленай Янушкоўскайі i Ірынай Захаравай.

Два раённыя суды Віцебску адначасова адмянілі працэсы над актывісткамі Аленай Янушкоўскай і Ірынай Захаравай, прызначаныя на 23 жніўня. Актывістак меліся судзіць за ўдзел у курапацкай варце паводле адміністрацыйнага артыкула 23.34 «Парушэньне парадку арганізацыі або правядзеньня масавых мерапрыемстваў», паведамляе «Радыё Свабода».

Сьпярша суд не хацелі пераносіць, а потым — адмянілі

Ірына Захарава перакананая, што суды адмененыя паводле распараджэньня «зьверху»:

«21 жніўня я тэлефанавала ў Першамайскі райсуд і прасіла, каб мой працэс перанесьлі. Якраз на раніцу 23-га я запісалася на прыём да намесьніка старшыні аблвыканкаму і баялася спазьніцца ў суд. Тады мне казалі, што гэта аніяк немагчыма, бо дзень і час ужо прызначаныя. Але ж 22-га па абедзе з суду патэлефанавалі, што працэс адмяняецца. Маўляў, суд ня мае дастатковых доказаў маёй вінаватасьці».

Алене Янушкоўскай таксама патэлефанавалі з суду Віцебскага раёну і паведамілі, што судовы працэс супраць яе адменены.

«Нас з Ірынай павінны былі судзіць у адзін час: у 9.30. І літаральна хвіліна ў хвіліну спавясьцілі пра адмену працэсаў. Мы ўжо падрыхтавалі прамовы пра тое, што судзіць абаронцаў Курапатаў у Эўрапейскі дзень памяці ахвяр сталінізму і нацызму — гэта вяршыня цынізму і бяспамяцтва. Але судам, падобна, пра гэта нагадалі і бяз нас», — сказала актывістка.

Дзе і як будуць шукаць доказы вінаватасьці, не сказалі

Абедзьвюх актывістак папярэдзілі, што іх могуць выклікаць у суд зноўку — у верасьні. Але якія захады будуць зьдзейсьненыя, каб здабыць дадатковыя доказы іх віны, не сказалі.

Пратаколы на актывістак БХД былі складзеныя 8 жніўня. У той дзень машыну з чатырма віцебскімі актывістамі тройчы затрымлівалі па дарозе ў Курапаты. На зваротным шляху машыну таксама затрымалі — ужо на выезьдзе зь Менску. У пастарунку ў Бараўлянах на дзьвюх актывістак склалі пратаколы паводле артыкула 23.34 КаАП («Парушэньне парадку арганізацыі або правядзеньня масавых мерапрыемстваў»).

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках