11 траўня 2026, панядзелак, 5:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Прымушаў стаяць на галаве і спяваць песню «Войскі СПА»

9
«Прымушаў стаяць на галаве і спяваць песню «Войскі СПА»

У Гомелі за дзедаўшчыну судзяць яфрэйтара.

У судзе Гомельскага раёна 23 жнiўня пачынаецца разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да вайскоўца, яфрэйтара вайсковай часткі №48694 (СПА), які незаконна прымушаў шарагоўцаў адціскацца, прысядаць, стаяць на галаве і выконваць пры гэтым песню «Войскі СПА», паведамляе tut.by.

22-гадовы Павел Красільнікаў абвінавачваецца ў «парушэнні статутных правілаў узаемастасункаў паміж асобамі, на якіх распаўсюджваецца статус вайскоўца, пры адсутнасці дачыненняў падпарадкаванасці».

Ад дзеянняў вайскоўца пацярпелі пяць шарагоўцаў.

Згодна з матэрыяламі абвінавачання, яфрэйтар прыніжаў шарагоўцаў і здзекаваўся з іх. Так, у верасні 2017 года ён незаконна прымусіў шарагоўцаў адціскацца, прысядаць, стаяць на галаве і выконваць пры гэтым песню «Войска СПА».

Паводле сведчанняў пацярпелых, яны адціскаюць па 40-50 раз, хто не мог адціскацца - прысядаў. У аднаго з пацярпелых пры выкананні практыкаванняў пайшла кроў з носа, і яго адпусцілі.

На судзе жаўнеры растлумачылі, што не ведаюць, з якой прычыны яфрэйтар прымусіў іх адціскацца. Адзін з пацярпелых выказаў здагадку, што адцісканні былі пакараннем за пабіты акварыум, дзе жылі чарапашкі.

Абвінавачаны віну не прызнае і сцвярджае, што паказанні жаўнераў - паклёп.

«Падчас службы я часта быў дзяжурным па роце, быў патрабавальны да жаўнераў. Калі іншыя маглі дазволіць жаўнерам не прыбірацца, да прыкладу, а адпачываць, то ў мяне была чысціня і парадак. Мяне за гэта недалюблівалі шарагоўцы», - выказаў меркаванне яфрэйтар.

Суддзя Раіса Кавалевіч спытала ў пацярпелага Руслана Карабовіча, што ён адчуваў, калі яго прымушалі адціскацца: можа быць, фізічны боль? «Так сапраўды!» - заявіў у адказ вайсковец. Пры паўторным пытанні ён удакладніў, што «адчуваў фізічны боль і прыніжэнне». Таксама пры допыце ў судзе пацярпелы адзначаў, што быў фізічна развіты і мог 40 разоў адціснуцца.

«Вы сказалі, што нармальна адціскаліся сорак раз? Тады чаму вас гэта напружвала? Вы ж не адчувалі фізічных цяжкасцяў?» - спытаў у пацярпелага адвакат абвінавачанага.

«Без прычыны прымусілі адціскацца», - адказаў жаўнер.

Кіраўніцтву часткі вайскоўцы не скардзіліся. Якім чынам былі раскрытыя факты дзедаўшчыны, пакуль у судзе не паведамлялася.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках