Відэафакт: «Акіян Эльзы» прысвяціў песню Алегу Сянцову
1- 25.08.2018, 21:00
- 13,523
Святаслаў Вакарчук заклікаў вызваліць незаконна зняволенага ў Расеі ўкраінскага рэжысёра.
У Дзень незалежнасці Украіны гурт «Акіян Эльзы» даў канцэрт на НСК Алімпійскі ў Кіеве. У перапынку паміж выкананнем песень Святаслаў Вакарчук выказаў прамову, падчас якой заклікаў вызваліць палітвязня Алега Сянцова, піша unian.net.
«У гэты дзень, калі мы тут, ёсць тыя, хто не з намі. Гэта патрыёты, героі, якіх акрамя іх волі пазбавілі права адзначаць незалежнасць Украіны ў нас дома. Гэта палітычныя зняволеныя, украінцы, якія знаходзяцца ў расейскіх турмах цяпер. І мы не проста падтрымліваем іх маральна, мы не проста аддаем ім свае душы і сэрцы, мы патрабуем, каб яны былі неадкладна вызваленыя. Для Алега Сянцова і іншых - наступная песня», - зазначыў спявак, выканаўшы кампазыцыю «Колі тобі важко».