Дарадца Трампа: Амерыка хоча здабываць газ ва Украіне
4- 25.08.2018, 21:41
- 17,515
Замежныя энэргетычныя кампаніі зацікаўленыя ў здабычы прыроднага газу ва Украіне.
Дарадца прэзідэнта ЗША ў пытаннях нацыянальнай бяспекі Джон Болтан выказаў зацікаўленасць амерыканскіх ды іншых замежных энэргетычных кампаній у здабычы прыроднага газу ва Украіне. Як піша «Зеркало недели», пра гэта ён паведаміў на сустрэчы з прэм'ер-міністрам Украіны Уладзімірам Гройсманам у Кіеве, 24 жніўня.
"Таксама ёсць рэсурсы, якія вырабляюцца тут, ва Украіне, якая здабывае прыродны газ у аб'ёмах, наколькі я разумею, дастатковых прыкладна для задавальнення ўласных бытавых патрэб Украіны ў прыродным газе. Магчыма, амерыканскія кампаніі, іншыя замежныя энэргетычныя кампаніі ўбачаць прывабнасць у выведцы і здабычы газу ва Украіне", - сказаў Болтан.
Паводле ягоных слоў, ён правёў "вельмі цікавае абмеркаванне" з прэм'ер-міністрам Уладзімірам Гройсманам у пытаннях энэргарэсурсаў і ролі Украіны ў гэтай сферы.
Болтан таксама адзначыў, што "гэта пытанне палітыкі ўрада Украіны - шукаць альтэрнатыўныя энэргарэсурсы, каб не было залежнасці ад Расеі".