14 траўня 2026, Чацвер, 7:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Пінску пешаход пабіўся з аўтаінспектарам

У Пінску пешаход пабіўся з аўтаінспектарам

Пасля удушлівага прыёму ад міліцыянта жыхар Пінска страціў прытомнасць.

У інтэрнэце апублікаванае відэа канфлікту ў Пінску. ДАІ эвакуявала аўтамабілі, прыпаркаваныя з парушэннем правілаў каля рынка, піша nn.by.

Адзін з мінакоў падышоў да аўтаінспектараў і запатрабаваў, каб той назваўся: «Я - грамадзянін! Ты павінен паказаць, хто такі!»

Ён па чарзе называў «блазнамі» то кіроўцу эвакуатара, то аўтаінспектара. Што тыя адказвалі, на відэа не чуваць.

Нарэшце аўтаінспектар выставіў наперад руку і, магчыма, закрануў неабыякавага мінака. Той у адказ ўдарыў міліцыянта.

Бойка доўжылася некалькі секунд, пасля чаго кіроўца эвакуатара дапамог затрымаць мінака. Затрыманне атрымалася даволі жорсткім - аўтаінспектар выкарыстаў удушлівы прыём.

Вакол сабраўся натоўп. Жанчыны спрабавалі расцягнуць аўтаінспектара і мінака, як раптам пачуўся крык «Забілі!»

Ад задушлівага прыёму мінак страціў прытомнасць. Пакуль выклікалі хуткую і рабілі штучнае дыханне, натоўп накінуўся на аўтаінспектара. Той спрабаваў даказаць сваю правату, але дарэмна.

Як стала вядома пазней, мінак прыйшоў у сябе.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках