У аэрапорце Прагі праз задымленне на борце самалёта эвакуавалі 100 пасажыраў
- 26.08.2018, 21:45
- 9,487
Людзей эвакуавалі па надзіманых трапах адразу пасля пасадкі самалёта.
Блізу 100 пасажыраў самалёта авіякампаніі Tunisair былі эвакуаваныя ў нядзелю раніцай у міжнародным аэрапорце імя Вацлава Гаўла, піша eurointegration.com.
Як паведамляе AIRLIVE, самалёт выконваў рэйс Манастыр - Прага.
Пасажыры былі эвакуаваныя праз падазрэнне ў пажары. У салоне самалёта пачалося задымленне.
Людзей эвакуавалі па надзіманых трапах адразу пасля пасадкі самалёта.
Прэс-сакратарка пражскага аэрапорта Марыка Яновушкава запэўніла, што ніхто ў выніку інцыдэнту не пацярпеў.
Прычыны ўзнікнення задымлення высвятляюцца.
Туніс - папулярнае месца для адпачынку сярод чэшскіх турыстаў.