Медсястра з Гомеля заняла другое месца на конкурсе «Краса Сусвету 2018»
7- 31.08.2018, 21:43
- 31,311
Спаборнічалі дзяўчыны ў анлайн-фармаце.
Беларуска Кацярына Дуброўская стала віцэ-міс расейскага конкурсу «Краса Сусвету», паведамляе kp.by.
У пятніцу, 31 жніўня, журы падвяло вынікі міжнароднага конкурсу прыгажунь. Першае месца дасталося расейцы Ірыне Сарокінай. А вось званне «Другой Красы» прысвоілі беларусцы-гамяльчанцы Кацярыне Дуброўскай. Бронзу атрымала прыгажуня з Узбекістана Дыяна Шаўкова.

Фінал «Красы» сёлета праходзіў цалкам у анлайн-фармаце, з наступнага сезона, праект будзе не традыцыйным конкурсам прыгажосці, а фестывалем прыгажосці і творчасці.
Кацярыне Дуброўскай 26 гадоў, ёй не ўпершыню ўдзельнічаць у такіх спаборніцтвах. Два гады таму, у 2017 годзе, гамяльчанка здабыла тытул самай прыгожай дзяўчыны горада Рэчыца. У звычайным жыцці дзяўчына працуе аперацыйнай медсястрой.