26 красавiка 2024, Пятніца, 8:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Полацкам знайшлі месца гіганцкіх баравікоў

7
Пад Полацкам знайшлі месца гіганцкіх баравікоў
УЖО ТРЭЦІМ РАЗАМ БІБЛІЯТЭКАРКА З ПОЛАЦКАГА РАЁНА ЗНАХОДЗІЦЬ ГІГАНЦКІ БАРАВІК НА АДНЫМ І ТЫМ ЖА МЕСЦЫ
ФОТА: АСАБІСТЫ АРХІЎ ЛЮДМІЛЫ ПАШКЕВІЧ

Трэці раз бібліятэкарка з аграгарадка знаходзіць велізарныя грыбы на адным і тым жа месцы.

Калі ў 2015 годзе бібліятэкарка з аграгарадка Заазер'е Полацкага раёна Людміла Пашкевіч знайшла баравік вагой без пяцідзесяці грамаў два кіло, расцаніла гэта як прыемную, але выпадковасць, піша kp.by.

Адвезла грыб-гігант на грыбны чэмпіянат, дзе яго безумоўна прызналі самым вялікім, а потым напякла з яго смакаты на ўсю сям'ю. На наступны год у той жа час, на тым жа месцы Людмілу чакалі ўжо тры баравікі. Усе разам яны завесілі чатыры кілаграмы. Пасля гэтай знаходкі жанчыну празвалі «грыбной феяй».

Днямі полацкая «грыбная фея» зноў знайшла здаравенныя грыбы! А можа быць, гэта яны яе знайшлі. І зноў на тым жа месцы - недалёка ад бібліятэкі.

- Было два баравікі. Адзін, на жаль, ужо быў старэнькі, сапсаваны. А вось другі волат вышынёй 20 сантыметраў і з дыяметрам капялюшыка 31 сантыметр яшчэ расце.

Людміла баравік не зразае - плануе зноў адвезці яго на грыбны чэмпіянат, які пройдзе ў Полацкім раёне 15 верасня і зноў перамагчы ў конкурсе на самы вялікі грыб.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках