26 красавiка 2024, Пятніца, 13:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МВФ прадказаў Расеі яшчэ шэсць гадоў стагнацыі

3
МВФ прадказаў Расеі яшчэ шэсць гадоў стагнацыі

Расея прадоўжыць губляць долю ў сусветным ВУП і расці ўдвая павольней за астатні свет.

Цудоўнае паскарэнне расейскай эканомікі ў выніку падвышэння падаткаў і пенсійнага ўзросту, анансаванае ўрадам на 2021-22 гады, так і застанецца ў прагнозах, мяркуе Міжнародны валютны фонд, піша сайт finanz.ru.

Тэмпы росту расейскага ВУП пачнуць запавольвацца з 2019 года без якога-небудзь паскарэння аж да 2023, вынікае з апублікаванага ў чацвер прагнозу МВФ.

За гэты год эканоміка дадасць 1,7% (на 0,1 адсотка менш, чым МВФ чакаў вясной), а пачынаючы з наступнага - затрымаецца на планцы росту 1,5% на год.

Гэта на траціну больш павольна, чым растуць развітыя краіны (2,4% і 2,2% у 2018-19 гадах), удвая менш за паказчыкі сусветнай эканомікі агулам (3,9% на найбліжэйшыя два гады) і амаль утрая горш за развіваныя краіны, рост якіх МВФ ацэньвае на 4,9% сёлета і 5,1% у наступным.

На гарызонце прагнозу Расея прадоўжыць губляць долю ў сусветным ВУП, не зможа дагнаць развітыя краіны ва ўзроўні жыцця, і прадоўжыць адставаць ад найбліжэйшых суседзяў ва Усходняй Еўропе, адзначае МВФ.

Адбіваецца «камбінацыя фактараў», тлумачаць эканамісты фонду: зношаная інфраструктура, значная доля дзяржавы ў эканоміцы, а таксама слабасць дзяржкіравання і залішняе рэгуляванне.

Дзяржаве належыць 59% актываў банкаўскага сектара, 52% выпрацоўкі электраэнэргіі і ацяплення, 44% здабычы карысных выкапняў і больш за 20% усіх вытворчых магутнасцяў.

Дзяржструктуры прысутнічаюць у кожным сектары эканомікі, кантралююць 50% працоўнай сілы і адрозніваюцца пры гэтым «нізкай эфектыўнасцю ў выкарыстанні рэсурсаў», адзначае МВФ.

Гэта прыводзіць да памяншэння канкурэнцыі, павялічвае канцэнтрацыю актываў і тармозіць рост.

«Сувязі Расеі з сусветнай эканомікай развіваюцца павольна», - гаворыцца ў дакладзе: у выніку тэхналагічныя зрухі, якія адбываюцца за мяжой, слаба даходзяць да краіны, а стымулы для павышэння прадукцыйнасці у расейскіх кампаній зніжаюцца.

«Нявызначанасць праз геапалітычныя трэнні негатыўна адбіваецца на прыватных інвестыцыях», - паказвае фонд. Дзяржаўныя ж укладанні здольныя толькі падтрымліваць млявыя тэмпы росту, але не паскорыць іх - так, без дадатковых выдаткаў на інфраструктуру, закладзеных у план на найбліжэйшыя 6 гадоў, тэмпы росту былі б яшчэ ніжэйшымі, не перавысілі б 1,2% на год, вынікае з разлікаў МВФ.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках