26 красавiка 2024, Пятніца, 15:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ЗША ўручылі Шнобелеўскія прэміі

15
У ЗША ўручылі Шнобелеўскія прэміі

У Гарвардскім універсітэцкім Тэатры Сандэрса адбылася 28-я штогадовая цырымонія.

Шнобелеўскія прэміі, як адзначаецца на сайце мерапрыемства, атрымалі дзесяць новых лаўрэатаў, кожны з якіх «прымусіў людзей спачатку смяяцца, а затым задумацца».

У 2018 годзе адную з самых жаданых узнагарод у акадэмічных колах, як удакладняе газета The Guardian, у галіне эканомікі атрымала група навукоўцаў з Канады, Кітая, Сінгапура і ЗША. У лютым у часопісе сацыяльных навук The Leadership Quarterly Ліндзі Ханью Лян, Дуглас Браўн, Хуйвэн Ліян, Сэмюэл Ханіг, Ланс Фэрыс і Ліза Хейрынгс прадставілі артыкул, у якім паспрабавалі высветліць, як людзі могуць кампенсаваць несправядлівасць, з якой яны сутыкаюцца на працы. У даследаванні «Права на няправільнае» спецыялісты прыйшлі да высновы, што гэтаму можа паспрыяць лялька вуду, якая нагадвае начальніка. У работнікаў, якія мучылі такіх лялек і пратыкалі іх шпількамі, хутчэй аднаўлялася пачуццё справядлівасці, высветлілі яны гэтыя падчас серыі экспэрыментаў, піша РБК.

Работнікаў падчас даследавання спецыялісты прасілі ўспомніць, калі іх бос абражаў або здзекаваўся з іх. Затым палове паддоследных яны падавалі магчымасць перамагчы сваё расчараванне з дапамогай віртуальнай лялькі вуду. «У параўнанні з тымі, хто не мучыў ляльку, якая нагадвае начальніка, тыя, хто рабіў гэта, адчувалі большае пачуццё справядлівасці», - пракаментаваў вынікі даследавання каманды навуковец Дуглас Браўн. Выступаючы перад журналістамі да цырымоніі, ён, як заўважае The Guardian, прызнаў, што, каб перамагчы гнеў ад крыўды, людзі могуць выкарыстоўваць і іншыя, больш пазітыўныя, спосабы, аднак каштоўнасць лялькі вуду для таго, каб справіцца з гэтым, адмаўляць не стаў.

Узнагароду ў галіне медыцыны атрымалі ўролагі з Мічыгана. Яны вызначылі: выводзіць камяні з нырак можна значна хутчэй, калі пацыент будзе катацца на амерыканскіх горках.

Прыз у галіне здаровага харчавання ў сваю чаргу дастаўся навукоўцам з Зімбабвэ, Танзаніі і Вялікабрытаніі, якія працавалі пад кіраўніцтвам Джэймса Коўла. У артыкуле, апублікаваным у красавіку ў інтэрнэт-выданні Scientific Reports, яны прыйшлі да высновы, што канібалістычная дыета ў параўнанні са звычайнай мае менш пажыўных каштоўнасцяў і не можа цалкам насыціць чалавека (каб вызначыць гэта Коўл і яго калегі падлічылі, якую колькасць калорый спажывалі канібалы у эпоху палеаліту, і параўналі гэтую колькасць з колькасцю калорый, спажываных сучасным чалавекам пры іншых, традыцыйных мясных, дыетах). «Вы атрымаеце больш калорый ад каня», - адзначыў падчас цырымоніі Коўл.

Літаратурную Шнобелеўскую прэмію арганізатары ўручылі за даследаванне спецыялістаў з Аўстраліі, Сальвадора і Вялікабрытаніі пад назвай «Жыццё занадта кароткае для RTFM (з ангельскай - «Чытайце ненармальную інструкцыю». - РБК)». У сваім дакладзе Теа Блэклер, Рафаэль Гомес, Весна Паповіч і Хэлен Томпсан высветлілі, што людзі, якія карыстаюцца ў працы ці паўсядзённым жыцці якімі-небудзь складанымі тэхналогіямі або гаджэтамі амаль ніколі не чытаюць інструкцый, таму не выкарыстоўваюць усе іх функцыі.

Прэмія міру дасталася калектыву гішпанскіх навукоўцаў, якія працавалі над аналізам ляманту і праклёнаў з боку кіроўцаў. У тым, што робяць гэта пастаянна, як высветлілі спецыялісты, прызнаюцца толькі 2% кіроўцаў, а час ад часу, паводле апытання, такія паводзіны характэрна больш чым для чвэрці аўтамабілістаў.

Сярод іншых лаўрэатаў прэміі - швэдскія філосафы, якія выявілі ў мясцовым заапарку, што шымпанзэ імітуюць паводзіны людзей гэтак жа, як і людзі імітуюць дзеянні шымпанзэ. Узнагарода ў біялогіі была ўручаная швэдскім навукоўцам, якія давялі: прафесійныя дэгустатары на смак могуць вызначыць віно, у якім пабывала муха.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках