6 траўня 2024, панядзелак, 22:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Bellingcat давёў сувязь Пятрова і Башырава са спецслужбамі РФ

19
Bellingcat давёў сувязь Пятрова і Башырава са спецслужбамі РФ
РУСЛАН БАШЫРАЎ І АЛЯКСАНДР ПЯТРОЎ

Гэта пацвярджаецца шэрагам дакументаў, а таксама прамымі і ўскоснымі сведчаннямі.

У дасье Федэральнай міграцыйнай службы Расеі на Аляксандра Пятрова, якога ў Брытаніі абвінавачваюць у атручванні Сяргея і Юліі Скрыпаль, адсутнічае інфармацыя пра яго жыццё і выдадзеныя дакументы да 2009 года. А ў файле з пашпартнымі звесткамі расейца маюцца штампы «звестак не даваць» і «С.С.» (цалкам сакрэтна). Такую інфармацыю публікуюць міжнародная расследавальная група «Bellingcat» і выданне «The Insider», паведамляе svoboda.org.

У Расеі такія штампы ставяць супрацоўнікам спецслужбаў і высокапастаўленым чыноўнікам. У расследаванні адзначаецца, што Пятроў і Башыраў купілі квіткі да Лондана 1 сакавіка, за дзень да вылету. У інтэрв'ю для канал RT яны сцвярджалі, што доўга планавалі паездку.

13 верасня тэлеканал RT апублікаваў інтэрв'ю з двума мужчынамі, якія назваліся, як Аляксандр Пятроў і Руслан Башыраў. Яны нібыта з'яўляюцца падазраванымі ў справе пра атручэнне Сяргея і Юліі Скрыпаль.

Брытанскія ўлады раней апублікавалі відэазапісы і фота людзей, якія падазраюцца ў атручванні Сяргея і Юліі Скрыпаль атрутай «Навічок». Яны былі названыя як «Аляксандр Пятроў» і «Руслан Башыраў», прычым следства не выключыла, што гэта падстаўныя імёны. Прэм'ер-міністарка Тэрэза Мэй заявіла, што гаворка ідзе пра агентаў расейскай вайсковай разведкі, а сама аперацыя ўзгаднялася ў расейскім палітычным кіраўніцтве.

Былы агент ГРУ і яго дачка былі атручаныя ў Солсберы 4 сакавіка. Пасля доўгага лячэння яны выжылі і былі выпісаныя з бальніцы, цяпер іх месцазнаходжанне не вядомае.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках