20 красавiка 2024, Субота, 14:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія турысты затрымаліся ў Егіпце

4
Беларускія турысты затрымаліся ў Егіпце
ФОТА: ONLINER.BY

Беларусы па прылёце дадому ладзяцца падаваць пазоў у дачыненні да тураператара.

Апошнім часам усё часцей даводзіцца распавядаць пра ліхтугі беларускіх турыстаў з віны наравістага ўкраінскага тураператара Join UP!. Арганізацыя то пераносіць рэйсы з Кіева ў Львоў, то касуе іх так, што турысты вымушаныя па некалькі дзён сядзець у аэрапорце. Арцёма, чый адпачынак у Шарм-эль-Шэйху меўся скончыцца некалькі гадзін таму, гэтая чара таксама не мінула, піша «Онлайнер».

Разам з сябрамі ён меўся сёння ў сярэдзіне дня пакінуць пясчаныя берагі Егіпта і вярнуцца ў Кіеў, адкуль былі зарэзэрваваныя білеты ў Менск. Але тураператар Join UP!, а дакладней яго афіляваная авіякампанія SkyUp перанесла рэйс на дзевяць гадзін наперад. І калі ў беларускай сталіцы хлопцы планавалі быць ужо пад вечар, то толькі пад ноч яны вылецяць з Егіпта: рэйс прызначаны на 23:30.

Фото: onliner.by

- Напэўна, тут ёсць і іншыя беларускія і ўкраінскія турысты, якія трапілі ў аналагічную сітуацыю. З прадстаўнікамі тураператара і авіякампаніі спрэс немагчыма звязацца, мясцовы гід ад тураператара нас папросту ігнаруе і прапануе ўсе праблемы развязваць самастойна. Балазе, хоць у гатэлі нам дазволілі пакінуць на руках бранзалеты - можам схадзіць у прыбіральню ці падзакусіць. Але, натуральна, са сваіх пакояў нас выселілі яшчэ раніцай.

Нягледзячы на тое, што хлопцы мелі полісы на выпадак затрымкі чартарных рэйсаў, страхавы агент мяркуе, што ў гэтым выпадку ўсё ладам, бо рэйс не затрымаўся, а папросту быў перанесены на пазнейшы час.

Фото: onliner.by

- Для іх дзевяць гадзін - гэта нармальна. Мы прыляцім у кіеўскі аэрапорт Жуляны ўжо глыбокай ноччу. Не ведаю, як будзем дабірацца ў Менск. Маглі б зарэзэрваваць нейкія квіткі, але ўжо папросту баімся гэта рабіць, бо не ўпэўненыя, што рэйс не перанясуць ізноў.

Арцём і ягоныя сябры настроеныя цвёрда, і па прылёце дадому мерацца падаваць пазоў у дачыненні да тураператара, у прадстаўніцтва якога ў Берасці і куплялі туры. Улічваючы, што беларусаў на гэтым рэйсе будзе дастаткова шмат, а інтарэсы ў іх прыкладна супадаюць, то ў іх будзе над чым прабавіць час да пасадкі ў Кіеве.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках