19 красавiка 2024, Пятніца, 22:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргей Пятрухін: Зладзеяватыя чыноўнікі і сілавікі баяцца, калі з іх смяюцца

8
Сяргей Пятрухін: Зладзеяватыя чыноўнікі і сілавікі баяцца, калі з іх смяюцца
CЯРГЕЙ ПЯТРУХІН
ФОТА: "РАДЫЁ СВАБОДА"

Блогер распавёў, чаму надумаў пакпіць з міліцыянтаў.

30 жніўня ў блогера Сяргея Пятрухіна правялі ператрус. Каб трапіць у кватэру, АМАП выбіў замок у дзвярах кватэры, бо Пятрухін адмовіўся адчыняць. Падчас ператрусу ў яго канфіскавалі кампутар, ноўтбук і тэлефон, а потым адвезлі ў Ленінскі РАУС Берасця, дзе ўзялі тлумачэнні, чаму ён не адчыніў дзверы міліцыянтам. «Белсат» пагаварыў з Сяргеем Пятрухмным.

«Сябры, я надумаў выказаць падзяку работнікам міліцыі за іх цяжкую, месцамі непасільную працу і святочна ўпрыгожыў свае ўласныя дзверы, якія 30 жніўня без усялякіх папярэджанняў і без прадстаўлення вынеслі АМАПаўцы. Так. На памяць. Усё законна, вы не хвалюйцеся.

Згодна з пастановай міжраённага Следчага камітэта таварыша Андраніка Хачатрана, санкцыянаванаму пракурорам ці то Вераб'ём, ці то Калядой, а можа і самім Валадзько – справа ж вельмі сур'ёзная - паклёп і абраза выбітнага ўчастковага Ленінскага РАУС Сяргея Ігнацюка, імя якога стала рэзанансным і пазнавальным у сувязі з гучным скандалам са збіццём берасцейца Паўла Камінскага ў 2016 годзе. [...] Так што маліцеся хоць зрэдку за здароўе і дабрабыт гэтых добрых людзей, якія, не шкадуючы сябе, стаяць на варце нашых правоў, свабод і законных інтарэсаў», - напісаў у сваім Фэйсбуку Сяргей Пятрухін, нязломны блогер з Берасця.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках