3 траўня 2024, Пятніца, 2:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ізраіль перадаў РФ звесткі пра збіты ў Сірыі Іл-20

Ізраіль перадаў РФ звесткі пра збіты ў Сірыі Іл-20

Дакумент распавядае пра дзеянні СПА Асада ды іранскіх вайскоўцаў.

Ізраільскія вайскоўцы перадалі расейскай старане звесткі аб збітым самалёце Іл-20, а таксама аб дзейнасці Ірана ў Сірыі.

Пра гэта ў чацвер, 20 верасня, паведаміла прэс-служба Войска абароны Ізраіля, піша nv.ua.

"Ізраільскія вайсковыя начальнікі прадставілі даклад аб сітуацыі, якая тычыцца збітага агнём сірыйскіх сістэм СПА расейскага самалёта ў панядзелак уначы", - гаворыцца ў паведамленні ўстановы.

У дадатак, Войска абароны Ізраіля распавяло аб спробах Ірана ўстанавіць сваю вайсковую прысутнасць у Сірыі і перадаць стратэгічнае ўзбраенне тэрарыстычнай арганізацыі Хезбала.

Нагадаем, 18 верасня Міністэрства абароны РФ паведаміла аб знікненні вайсковага самалёта-выведніка Іл-20 падчас запускаў ракет з французскага карабля, калі той вяртаўся на базу Хмеймім у Сірыі.

Пасля гэтага ў расейскім абаронным міністэрстве заявілі, што расейскі самалёт быў збіты С-200 СПА Сірыі. У выніку загінулі 15 расейскіх вайскоўцаў.

Міністр абароны РФ Сяргей Шайгу усклаў адказнасць за інцыдэнт на Ізраіль, бо, паводле заявы расейцаў, "расейскім самалётам прыкрываліся знішчальнікі F-16 Ізраіля".

У Войску абароны Ізраіля заявілі, што "цалкам ўскладаюць адказнасць" за збіты самалёт на войска прэзідэнта Сірыі Башара Асада.

Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін заявіў, што катастрофа самалёта была "ланцугом трагічных выпадковых абставін" і выключыў удар ізраільскіх ВПС. У той жа час ён заявіў, што расейскі самалёт трапіў пад агонь сірыйскіх сродкаў СПА праз "невыкананне расейска-ізраільскіх дамоўленасцяў аб прадухіленні небяспечных інцыдэнтаў".

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках