16 верасня 2026, Серада, 14:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Поўны спіс вызваленых 16 верасня палітвязняў

Поўны спіс вызваленых 16 верасня палітвязняў
Фота: Asta Andrijauskienė

Вызваленых вязняў вывезлі ў Літву.

Праваабаронцы апублікавалі поўны спіс вызваленых 16 верасня беларускіх палітвязняў:

Андрэй Аляксандраў, менеджар БелаПАН

Павел Белавус, заснавальнік культавай крамы Symbal.by

Яўген Бурло, удзельнік гурта Tor Band

Ілля Верамееў, асуджаны за паведамленні ў тэлеграм-чатах на пачатку вайны

Дзмітрый Галавач, удзельнік гурта Tor Band

Кірыл Гняздзілаў, былы міліцыянер і айцішнік

Ірына Злобіна, уладальніца кветкавай крамы, затрыманая па справе BY_help

Дзмітрый Колас, выдавец

Таццяна Кузіна, палітолаг

Алена Лазарчык, актывістка «Еўрапейскай Беларусі»

Анастасія Лазарэнка, адвакат

Дзмітрый Наважылаў, дырэктар агенцтва БелаПАН

Кірыл Пазняк, журналіст

Яніна Пазняк, журналістка

Павел Пятручэня, асуджаны за «Чорную кнігу Беларусі»

Яна Пінчук, адміністратарка тэлеграм-каналаў, экстрадаваная з Расіі

Сяргей Рябцаў, асуджаны за каментары пасля смерці Зельцэра

Дзяніс Сальмановіч, асуджаны за тэлеграм-каналы

Вольга Строева, 67-гадовая прадпрымальніца з Гомеля

Андрэй Цалюк, актывіст з Брэста

Алесь Чумакоў, музыкант «Старога Ольсы»

Людміла Чэкіна, дырэктар Tut.by

Яўген Юшкевіч, былы следчы і айцішнік

Святлана Якубовіч, валанцёрка гомельскай «Вясны»

Андрэй Ярэмчык, удзельнік гурта Tor Band

Напярэдадні Джон Коул сустракаўся ў Мінску з Аляксандрам Лукашэнкам. Адной з тэм перамоваў было вызваленне вязняў. Перад візітам у Беларусь спецпасланнік ЗША знаходзіўся ў Вільні, дзе абмяркоўваў з кіраўніком МЗС Літвы Кястутісам Будрысам у тым ліку сітуацыю з беларускімі палітвязнямі.

Раней Коул заяўляў, што разлічвае на новыя вызваленні вязняў у Беларусі прыкладна ў сярэдзіне верасня.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках