2 траўня 2024, Чацвер, 19:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША: Мы з нецярпеннем чакаем, што аднойчы ўбачым Грузію ў NATO

1
ЗША: Мы з нецярпеннем чакаем, што аднойчы ўбачым Грузію ў NATO

Дзярждэпартамент зрабіў заяву пасля сустрэчы Майка Пампэа з прэм'ер-міністрам Грузіі.

«Мы з нецярпеннем чакаем, што аднойчы ўбачым Грузію ў NATO», - пра гэта на ўчорашняй прэс-канферэнцыі заявіла прэс-сакратарка Дзярждэпартамента ЗША Хізэр Ноерт, паведамляе «Грузія онлайн».

Яна падагульніла сустрэчу дзяржсакратара ЗША Майка Пампэа і прэм'ер-міністра Грузіі Мамукі Бахтадзе, адзначыўшы, што ЗША пацвердзілі сваю падтрымку Грузіі.

«Дзяржаўны сакратар Майк Пампэа сустрэўся з прэм'ер-міністрам Грузіі і пацвердзіў цвёрдасць двухбаковых стасункаў паміж ЗША і Грузіяй. Дзесяць гадоў таму Расея напала на Грузію і прадаўжае акупацыю яе рэгіёнаў - Абхазіі і т.зв. Паўднёвай Асеціі. Нягледзячы на тое, што Расея акупавала 20 адсоткаў тэрыторыі Грузіі, і ў варунках існай акупацыі маюць месца забойствы людзей, выкраданні і іншыя правапарушэнні, Грузія ўсё ж прадаўжае рэформу дэмакратычных інстытутаў і развіццё эканомікі. ЗША стаяць побач з Грузіяй, амерыканскія і грузінскія вайскоўцы бок аб бок змагаюцца ў Афганістане, дзе ўдзел гэтай краіны на душу насельніцтва - самы вялікі сярод краін-удзельніц місіі NATO «Рашучая падтрымка».

Мы з нецярпеннем чакаем, што аднойчы ўбачым Грузію ў NATO. ЗША прадаўжаюць падтрымліваць суверэнітэт, незалежнасць і тэрытарыяльную цэласнасць краіны ў міжнародна прызнаных межах і ЗША прадоўжаць садзейнічаць намаганням Грузіі для ўмацавання вяршэнства права і падсправаздачнага кіравання», - заявіла прэс-сакратарка Дзярждэпу ЗША.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках