Сянцоў напісаў пранізлівы ліст з расейскай калоніі
3- 21.09.2018, 20:13
- 16,338
Украінскі рэжысёр звярнуўся да ўсіх, хто яму піша.
Украінскі палітвязень рэжысёр Алег Сянцоў, які галадае 132 дзень у расейскай турме ў Лабытнангі, у лісце звярнуўся да ўсіх, хто яму піша.
Пра гэта напісала расейская праваабаронца Таццяна Шчур у Facebook, паведамляе «Апостроф».
Паводле паведамлення, рэжысёр атрымлівае па 10-15 лістоў у тыдзень і просіць пісаць яму больш аб тым, што адбываецца ў свеце.
У першай частцы лісты, датаванай 17 верасня, Сянцоў даў указанні сваім калегам аб пастаноўцы фільма паводле сваёй п'есы «Номера». У другой частцы ён звярнуўся да ўсіх, хто яму піша з просьбай пісаць канкрэтна пра тое, што адбываецца.
«Ды я атрымліваю досыць лістоў. У асноўным 10-15 у тыдзень. Але ў асноўным гэта падобна на стогн ад нейкага аднастайнага флэшмобу, у тым ліку і замежнага. З іншага боку. Мне больш важна, каб нешта адбывалася, чым самому ведаць пра гэта. Дзеянне важнейшае за інфармацыі пра яго», - піша Сянцоў, дадаўшы просьбу не крыўдзіцца на яго за рэзкасць.
«Не злуйцеся на мяне, калі я бываю прыдзірлівы і рэзкі. З сабою я яшчэ больш жорсткі, паверце. Проста без такога канкрэтнага падыходу і канкрэтных мэтаў не будзе канкрэтных вынікаў, а я прывык рабіць усё добра, ад малых пытанняў да вялікіх, і прывык перамагаць!», - падсумаваў рэжысёр.