З'явілася відэа, як «Данбас» і «Карэц» праходзяць пад Крымскім мостам
9- 23.09.2018, 19:34
- 24,441
Караблі ВМС Украіны ўпершыню прайшлі пад аркамі Крымскага моста.
У інтэрнэце апублікавалі відэа праходу ўкраінскіх суднаў «Данбас» і «Карэц» пад так званым Крымскім мостам, піша liga.net.
На відэа зафіксавана, як украінскія караблі суправаджаюць расейскія дэсантна-штурмавыя катэры і судны расейскай памежнай службы.
Украінскія судны «Данбас» і «Карэц» накіроўваюцца ў Бярдзянск, дзе павінны ўвайсці ў склад злучэння новай ваенна-марской базы ВМСУ, створанай у адказ на агрэсіўныя дзеянні Расеі ў Азоўскім моры.
На апошнім пасяджэнні РНБА пастанавілі ўзмацніць вайсковую марскую прысутнасць Украіны ў Азоўскім моры. Там будзе створана карабельнай-катарная групоўка ВМС УСУ, распрацаваная адпаведная інфраструктура, падраздзяленні берагавой абароны будуць забяспечаны найноўшай высокадакладнай ракетнай зброяй ды іншае.