19 красавiка 2024, Пятніца, 20:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Варфаламей: Украіна атрымае аўтакефалію, бо гэта яе права

15
Варфаламей: Украіна атрымае аўтакефалію, бо гэта яе права
ФОТА З САЙТУ THEBESTARTT.COM

Канстанцінопальскі патрыярх паабяцаў даць Украіне аўтакефалію.

Сёння Экуменічны патрыярх Варфаламей у царкве Святога Фокі ў Стамбуле ў прысутнасці Генеральнага консула Украіны заявіў, што накіраваў паведамленне кожнай з старон аб тым, што Украіна неўзабаве атрымае аўтакефалію, бо мае на гэта права. Пра гэта паведамляе liga.net са спасылкай на fanarion.com.

"Цяпер надышла чарга Украіны, якая атрымае статус аўтакефаліі, нягледзячы на існыя рэакцыі, і гэта адбудзецца таму, што гэта яе (Украіны - рэдакцыя) права", - сказаў Варфаламей.

Таксама ён адзначыў, што Экуменічны патрыярхат мае "выключнае права" даваць аўтакефалію, як гэта адбылося з усімі новымі праваслаўнымі цэрквамі, пачынаючы з Расеі ў XVI ст. і заканчваючы Царквой Чэхіі і Славаччыны.

Гэта права прымаць аўтакефалію, а другі бок права, і сапраўды выключнае права нашага Экуменічнага Патрыярхату, даць аўтакефалію ў якасці асобы, якая прадстаўляе ўсе новыя праваслаўныя царквы, пачынаючы з Расеі ў 16-м стагоддзі, і чэшскай і славацкай царквы, як я сказаў раней.

"Мы не баімся пагроз. Як я надоечы сказаў у адной са сваіх прамоў, Экуменічны Патрыярхат ні пагражае, ні знаходзіцца пад пагрозай, а выконвае сваё святое кіраванне і паважае прывілеі, дадзеныя яму правіламі экуменічных сабораў. Гэтым канонам і прывілеям, дадзеным гэтымі саборамі нам, як першай царкве Канстанцінопаля, мы не здрадзім. мы паважаем і выконваем гэтыя каноны, і мы таксама будзем іх рэалізоўваць як у выпадку Украіны, так і ў выпадку іншых краін", - сказаў патрыярх.

Экуменічны патрыярхат наважыў даць Украіне аўтакефалію. 7 верасня Варфаламей прызначыў сваіх Экзархаў у Кіеве.

У РПЦ абурыліся і пратэстуюць супраць прызначэння, уважаючы такія дзеянні за "грубае ўварванне на кананічную тэрыторыю Маскоўскага патрыярхату". У расейскай царкве абвясцілі, што цяпер не будуць памінаць Экуменічнага патрыярха ў малітвах. Некаторыя клірыкі РПЦ заявілі, што Масква пайшла шляхам расколу.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках