Самалёты Расеі і Украіны «счапіліся» над Чорным морам
11- 24.09.2018, 11:23
- 51,592
Падрабязнасці небяспечнага інцыдэнту.
Расейскі знішчальнік стварыў небяспечную сітуацыю ў небе для ўкраінскага транспартніка над акваторыяй Чорнага мора, паведамляе obozrevatel.com.
«Самалёты краіны-агрэсара неаднаразова ўчынялі аблёт нашых караблёў, у тым ліку на гранічна нізкіх вышынях», - адзначана ў заяве на старонцы Вайсковых марскіх сіл Украіны ў Facebook.
Пры гэтым паказана, што «расейскі знішчальнік Су-27 стварыў перадумовы да аварыйнай сітуацыі ў паветры, зблізіўся на небяспечную адлегласць з вайскова транспартным самалётам Ан-26 ВМС Украіны, які выконваў планавае заданне».