26 красавiка 2024, Пятніца, 5:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзяржкантроль «знайшоў» дарагія аўто ў чыноўнікаў «Белэнэрга»

38
Дзяржкантроль «знайшоў» дарагія аўто ў чыноўнікаў «Белэнэрга»
ЛЕАНІД АНФІМАЎ

У Беларусі будзе «справа энэргетыкаў»?

КДК закончыў праверку фармавання тарыфаў у энэргетыцы і прыйшоў да высновы, што дзейнасць для зніжэння выдаткаў патрабуе ўдасканалення. Пра гэта заявіў старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Леанід Анфімаў на пасяджэнні калегіі ўстановы, на якім разгледжаны вынікі праверкі абгрунтаванасці выдаткаў, што ўключаюцца ў сабекошт вытворчасці цеплавой і электрычнай энэргіі арганізацыямі Мінэнэрга, піша БелТА.

Леанід Анфімаў расказаў, што працяглая мадэрнізацыя цеплавых сетак энэргетыкі тлумачаць дэфіцытам сродкаў, пры гэтым значная сума фінансавання накіроўваецца на мэты, не звязаныя з падвышэннем надзейнасці і эканамічнасці энэргасістэмы.

Ён падаў у якасці прыкладу будаўніцтва сяміпавярховага офіснага будынка плошчай 7 тысяч кв м у цэнтры Менска для размяшчэння апарата ДВА «Белэнерга». У яго ўжо ўкладзена блізу 2,9 млн даляраў у эквіваленце, а агулам праект каштавацьме 9 млн даляраў. Таксама старшыня КДК расказаў, што грошы выдаткоўваюцца на набыццё дарагіх легкавых аўтамабіляў, у тым ліку праз заліковыя схемы з завінавачанымі за спажытыя энэргарэсурсы.

«Відавочна, што ўсе гэтыя сродкі будуць уключаны ў кошт энэргаабсталявання, выкананых работ і паслуг, а ў выніку лягуць на тарыфы. У гэтым і іншых кірунках кантралёрамі выяўленыя рэзервы на агульную суму блізу 120 млн даляраў», - падкрэсліў ён.

На калегіі былі агучаныя факты «марнатраўства сродкаў пры закупках матэрыялаў і дэталяў». Напрыклад, у сакавіку гэтага года арганізацыяй «Белэнэргпснабкпмплект» на замову «Гомельэнэрга» праведзены конкурс на закупку 90 т рэагенту для падрыхтоўкі вады на Мазырскай ЦЭЦ. Перавага была аддадзеная літоўскай кампаніі, нягледзячы на тое, што айчынны вытворца прапаноўваў такую прадукцыю ў 2,5 разы танней. У выніку за тавар пераплацілі больш за 42 тысяч еўраў.

Нагадаем, год таму Лукашэнка запатрабаваў у КДК разабрацца з фармаваннем тарыфаў у энэргетыцы.

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках