26 красавiка 2024, Пятніца, 19:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зінаіда Міхнюк: У Берасці Генадзя Фядыніча сустракалі стоячы і воплескамі

Зінаіда Міхнюк: У Берасці Генадзя Фядыніча сустракалі стоячы і воплескамі

У Берасці прайшла сустрэча рэгіянальнага аддзялення прафзвязу з лідарам РЭП.

Гэта быў адзін з планавых візітаў лідара незалежнага прафзвязу РЭП Генадзя Фядыніча, прызначаны раней на пасяджэнні Прэзідыума, піша praca-by.info.

На сходзе размаўлялі пра тое, як прайшла «справа прафзвязаў» і як будзе працаваць арганізацыя пасля вынясення прысуду; пра сітуацыю ў Беларусі на рынку працы і ў працоўных калектывах чальцоў прафзвязу РЭП.

Асобна спыняліся на тым, што парламент хоча ўнесці ў Працоўны кодэкс змены, якія нададуць пастаянны характар дэкрэтам №29 аб увядзенні кантрактнай сістэмы найму.

На сустрэчу прыехалі суполкі з Бярозы, Баранавічаў і іншых гарадоў. Традыцыйна на сходах прафактываў прысутнічаюць тыя, хто стаяў ля вытокаў прафзвязу; тыя, хто працуе - яны распавядаюць пра тое, што адбываецца ў іх працоўных калектывах; і запрашаюцца тых, хто нядаўна ўступіў у прафзвяз - каб паглядзелі, як працуе прафзвяз РЭП.

Лідарка прафзвязу РЭП у Берасцейскім рэгіёне Зінаіда Міхнюк назвала сход, які адбыўся, адным з найлепшых за апошнія гады:

- Людзей прыйшло столькі, што ў офісе скончыліся табурэткі, і людзі стаялі нават у калідоры.

Зінаіда Міхнюк падзялілася інфармацыяй пра тое, як прайшло сход:

- Прафзвяз РЭП жыве і працуе! Старшыню сустракалі стоячы і воплескамі. Як яшчэ па-іншаму выказаць сваю павагу аднаму з самых яркіх лідараў незалежнага прафзвязнага руху Беларусі? Генадзь Фядыніч распавёў пра «справу прафзвязаў»; людзі распавялі, як яны хадзілі на допыты. Кожны ганарыўся тым, што ён зрабіў свой унёсак у тое, каб «справа прафзвязаў» скончылася як мага лепш. Бо нездарма гэтыя 814 пратаколаў допыту вынеслі ў асобную справу - гэта быў толькі плюс для прафзвязу РЭП, бо там - толькі добрыя водгукі. Следства іх ніяк не змагло прышыць да справы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках