26 красавiка 2024, Пятніца, 17:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: Патоп у быхаўскай школе

1
Фотафакт: Патоп у быхаўскай школе

Са столі капае, у калідорах - ручаіны.

Рэдакцыя belsat.eu атрымала ліст са здымкамі затопленай школы №2 у Быхаве.

Чытач сцвярджае, што рамонт даху пачалі не летам, а ў верасні, калі ў школе поўна дзяцей:

«У кабінетах знаходзіцца немагчыма. Са столі лье дождж. Дзяцей трымаюць у актавай зале. Дзеці задыхаюцца - няма прытоку паветра, але дадому іх ніхто не адпускае».

У аддзеле адукацыі Быхаўскага райвыканкама распавялі, што «сітуацыя пад кантролем», рамонтныя работы вядуцца.

«Гэта не наша віна, што школу затапіла. Быў моцны дождж, а фірма, якая здабыла тэндар, дрэнна спрацавала. Можа выкарыстала неўласцівую тэхналогію, дах знялі, але не закрылі памяшканне», - распавядае намесніца кіраўніка Наталля Малашанка.

На пытанне, што будзе са школьнікамі, чыноўніца кажа, што іх ужо размеркавалі ў іншыя навучальныя ўстановы.

«У сваю школу дзеці хадзіць не будуць, пакуль не будзе закончаны дах. Вучні з настаўнікамі цяпер ходзяць на заняткі ў іншыя школы і ліцэі горада».

Паводле кантракту, дах павінны адрамантаваць да паловы кастрычніка. Але ці будзе так, Наталля Малашанка гаворыць з няўпэўненасцю.

«Бог яго ведае. Спадзяемся. Мы ж не вінаватыя, што так позна пачалі рамонт. Як сродкі з бюджэту паступілі, так і распачалі».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках