26 красавiка 2024, Пятніца, 21:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея атрымала ад Украіны афіцыйную ноту аб разрыве Дамовы аб сяброўстве

8
Расея атрымала ад Украіны афіцыйную ноту аб разрыве Дамовы аб сяброўстве

Масква шкадуе.

Расея 24 верасня атрымала афіцыйную ноту ад Кіева пра не падаўжэнне Дамовы аб дружбе. Пра гэта паведаміў журналістам у аўторак дырэктар Другога дэпартамента СНД МЗС РФ Андрэй Рудэнка, паведамляе ТАСС.

«Ноту нам прынёс у панядзелак часовы павераны [у справах Украіны]», - інфармаваў дыпламат. З ягоных слоў, дамова перастане дзейнічаць з 1 красавіка 2019 года.

Рудэнка заявіў, што Масква шкадуе, што Кіеў наважыў разарваць дамову аб сяброўстве. «Украіна вызначала не рабіць пралангацыі вялікай дамовы з Расеяй, вядома, мы вельмі шкадуем пра гэта. Нягледзячы на тое, што гэтая дамова была рамачнай, яна задавала тон усім іншым пагадненням», - сказаў ён.

Дамова аб дружбе, супрацоўніцтве і партнёрстве паміж Украінай і РФ была падпісаная ў траўні 1997 года і ўвайшла ў дзеянне ў красавіку 1999 года тэрмінам на 10 гадоў з аўтаматычным падаўжэннем на наступныя дзесяцiгадовыя перыяды пры адсутнасці пярэчанняў бакоў. У ёй замацоўваецца прынцып стратэгічнага партнёрства, прызнання непарушнасці існых межаў, павагі тэрытарыяльнай цэласнасці і ўзаемнага абавязацельства не выкарыстоўваць сваю тэрыторыю ў шкоду бяспецы адзін аднаго.

У кастрычніку гэтага года заканчваўся тэрмін, калі бакі павінны былі заявіць пра намер падоўжыць або скасаваць дзеянне дамовы на чарговы дзесяцігадовы перыяд. 17 верасня прэзідэнт Украіны падпісаў указ аб спыненні дзеяння Дамовы аб дружбе, супрацоўніцтве і партнёрстве паміж Украінай і Расеяй.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках