14 чэрвеня 2024, Пятніца, 17:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Польшчы фармуецца 13 брыгад Войскаў тэрытарыяльнай абароны

3
У Польшчы фармуецца 13 брыгад Войскаў тэрытарыяльнай абароны

Яшчэ чатыры будуць створаныя.

У Польшчы 27 верасня адзначаецца Дзень Войскаў тэрытарыяльнай абароны, паведамляе «Радыё Польшча».

У Варшаве, на плошчы Юзэфа Пілсудскага, прэм'ер-міністр краіны Матэвуш Маравецкі, звяртаючыся да службоўцаў войскаў, заявіў, што ўрад будуе Польшчу з моцным войскам: «Тое, што вас становіцца ўсё больш, тое, што вы ўсё больш эфектыўныя, усё бліжэй да людзей, павышае аператыўныя магчымасці ў абароне польскай тэрыторыі. Вы з'яўляецеся гонарам Войска Польскага. Я ведаю, наколькі глыбокі ў вас наш польскі патрыятызм. Хачу вам за гэта шчыра падзякаваць».

Польская дзяржава і польскае грамадства могуць разлічваць на вас, - дадаў Матэвуш Маравецкі, звяртаючыся да служачых войскаў тэрытарыяльнай абароны. Ён таксама выказаў падзяку міністру нацыянальнай абароны Марыюшу Блашчаку за выдатнае кіраванне вайсковым патэнцыялам краіны.

Марыюш Блашчак у сваю чаргу адзначыў, што дзень 27 верасня невыпадкова быў абраная ў якасці свята, і нагадвае аб стварэнні ў гэты дзень структур Польскай падпольнай дзяржавы ў гады Другой сусветнай вайны: «21 месяц таму пачаўся працэс фармавання Войскаў тэрытарыяльнай абароны. Сёння фармуецца 13 брыгад, яшчэ чатыры будуць створаны. Войскі тэрытарыяльнай абароны звязаны з традыцыяй Арміі Краёвай, нязломных салдат».

Падчас урачыстасці з нагоды Дня Войскаў тэрытарыяльнай абароны было падпісанае пагадненне аб супрацоўніцтве паміж камандуючым Войскаў тэрытарыяльнай абароны генералам Веславам Кукулай і камандуючым Памежнай службай генералам Томашам Прагай.

Салдаты, што праславіліся ў службе, былі адзначаны ўзнагародамі і матэрыяльнымі ўзнагародамі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках