2 верасня 2026, Серада, 2:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: З Кіева стартаваў «цягнік чатырох сталіц»

7
Фотафакт: З Кіева стартаваў «цягнік чатырох сталіц»

Яго маршрут звяжа Кіеў, Менск, Вільню і Рыгу.

З чыгуначнага вакзала ў Кіеве адправіўся ў першы рэйс «цягнік чатырох сталіц», маршрут якога звяжа Кіеў, Менск, Вільню і Рыгу, паведамляе «Радыё Свабода».

Як паведаміў выканаўца абавязкаў кіраўніка ўкраінскай чыгункі - прадпрыемства «Укрзалізниця» - Яўген Краўцоў, першы рэйс складу запоўнены на 55 адсоткаў.

«Для першага рэйса гэта вельмі добры паказчык. Але большая частка пасажыраў накіроўваецца ў Вільню і Рыгу. Паміж Кіевам і Менскам у нас існуе традыцыйны маршрут, таму напэўна пакуль пасажыры карыстаюцца ім», - паведаміў Краўцоў.

Кіраўнік «Укрзалізниці» дадаў, што, паводле яго ацэнак, рэнтабельным гэты маршрут будзе нават пры запоўненасці на 30 адсоткаў.

Склад прыбудзе ў Менск сёння, 28 верасня, а 23.35. Кошт квітка з Кіева да Менска складае 1878 грыўняў (70 даляраў) у купэйны вагон і 3622 (134 даляры) - у спальны вагон. У складзе будзе курсаваць 10 вагонаў (9 купэйных і адзін класа «люкс»). У адным з вагонаў квіткі прадаюцца ў купэ толькі для жанчын або толькі для мужчын.

Памежны і мытны кантроль пасажыраў арганізаваны ў памяшканні кіеўскага вакзала, таму пасажыраў просяць прыходзіць да цягніка на гадзіну раней.

Яўген Краўцоў паведаміў, што Украіна працягвае перамовы з Эстоніяй, каб падоўжыць маршрут да Таліна.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках