12 жнiўня 2026, Серада, 7:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі жывуць 396 чалавек, старэйшых за 100 гадоў

6
У Беларусі жывуць 396 чалавек, старэйшых за 100 гадоў

Насельніцтва ўважацца старым, калі дзель асобаў 65 гадоў і старэйшых складае 7% і больш, у Беларусі ж гэты паказнік роўны 14,9.

На стан 1 ліпеня ў Беларусі жылі 396 чалавек старэйшых за 100 гадоў, у тым ліку 41 мужчына і 355 жанчынаў. Як піша «Брестская газета», пра гэта паведаміў намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Аляксандр Румак.

Паводле міжнародных крытэраў, насельніцтва ўважаецца старым, калі дзель асобаў ва ўзросце 65 гадоў і старэйшых складае 7% і больш. У Беларусі гэты паказнік – 14,9%. Удзельная вага пажылых сярод насельніцтва Беларусі – 25,1%. У сельскай мясцовасці ён вышэйшы – 32%, у гарадах – 23,1%. «Пры гэтым на 1 тысячу мужчынаў, старэйшых за працаздольны ўзрост у Беларусі, прыходзіцца 2,4 тысячы жанчынаў», – сказаў Аляксандр Румак.

Паводле ягоных словаў, на пачатку года ў Беларусі жылі 2 млн 377 тыс. чалавек, старэйшых за працаздольны ўзрост, у іх ліку 696 тыс. мужчынаў і 1 млн 681 тыс. жанчынаў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках