21 траўня 2024, aўторак, 10:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія ўлады хочуць узмацніць рэпрэсіі супраць «замежных СМІ» і ідэнтыфікаваць усіх карыстальнікаў Інтэрнэту

44
Беларускія ўлады хочуць узмацніць рэпрэсіі супраць «замежных СМІ» і ідэнтыфікаваць усіх карыстальнікаў Інтэрнэту

У Беларусі распрацавалі палажэнне аб ідэнтыфікацыі карыстальнікаў Інтэрнэту.

Высветлілася, што 4 верасня ў Мінінфармацыі прайшло пасяджэнне Грамадска-кансультацыйнай (экспертнай) рады ў развіцці прадпрымальніцтва (у яго, у асноўным, уваходзяць чыноўнікі і прадстаўнікі дзяржаўных СМІ). На ім былі абмеркаваны праекты двух пастаноў Саўміна.

Першае - «Аб пытаннях распаўсюджвання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь прадукцыі замежных сродкаў масавай інфармацыі і ўнясення змяненняў у некаторыя пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь» і «Аб зацвярджэнні Палажэння аб парадку папярэдняй ідэнтыфікацыі карыстальнікаў інтэрнэт-рэсурсу».

У склад Грамадска-кансультатыўнай рады пры Міністэрстве інфармацыі ўваходзяць Аляксандр Карлюкевіч, Павел Лёгкі, Вадзім Гігін, Уладзімір Рабаволаў і іншыя чыноўнікі міністэрства, прадстаўнікі Белтэлерадыёкампаніі, рэдакцыі газеты «Савецкая Беларусь» і іншыя, паведамляе сайт БАЖ.

У паведамленні прэс-службы Міністэрства інфармацыі адзначаецца, што названыя дакументы аднагалосна адобрылі «з прапановай унясення ў іх нязначных рэдакцыйна-тэхнічных правак.

Пастанова распрацаваная як працяг паправак у закон «Аб СМІ», якія пачнуць дзейнічаць з 1 снежня 2018-га. Яно вызначыць парадак таго, як інтэрнэт-рэсурсы будуць ідэнтыфікаваць каментатараў на форумах.

3 верасня галоўная рэдактарка сайта «Хартыя-97» Наталля Радзіна заявіла аб пагрозе працы інфармацыйнага рэсурсу праз значнае скарачэння фінансавання і заклікала чытачоў дапамагчы сайту.

АХВЯРАВАННЕ ПРАЗ PAYPAL:


РАЗЛІКОВЫ МУЛЬТЫВАЛЮТНЫ РАХУНАК ДЛЯ АХВЯРАВАННЯЎ:

Назва банка:Bank Millennium S. A.

Адрас: ul. Stanislawa Zaryna, 2A, 02-593, Warszawa

IBAN: PL 97 1160 0000 2202 0002 1671 1123

SWIFT: BIGBPLPW

Імя ўладальніка рахунку: Fundacja «KARTA '97»

Прызначэнне аплаты: Darowizna na cele statutowe


Звязацца з намі можна праз адрас charter97@gmail.com

Напісаць каментар 44

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках