10 верасня 2026, Чацвер, 11:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адкрыты новы міжнародны маршрут Берасце - Беласток

3
Адкрыты новы міжнародны маршрут Берасце - Беласток
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Кошт квітка з Берасце складае 16 рублёў.

Адкрыццё новага міжнароднага маршруту Берасце-Беласток анансаванае на афіцыйным сайце Берасцейскага аўтобуснага парка. Першы рэгулярны рэйс у Падляшскае ваяводства і назад ужо адбыўся 9 студзеня.

Кошт квітка з Берасце складае 16 рублёў, а выезд ажыццяўляецца ў 05:00 паводле беларускага часу. У адваротным кірунку аўтобус выязджае ў той жа дзень а 12.40 паводле польскага часу.

Курсіруе транспарт па панядзелках, серадах, пятніцах і на выходных. Гэта не першая спроба злучыць Берасце і Беласток прамым рэйсам, адлегласць паміж якімі блізу 140 кіламетраў. Раней, каб дабрацца з аднаго горада ў іншы грамадскім транспартам, патрэбна была перасадка ў Горадні, Бялай Падляшскай альбо ў Варшаве.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках