24 лютага 2019, Нядзеля, 1:07
Заклік Рады БНР
Рубрыкі

Лекары назвалі найлепшыя прадукты харчавання ўзімку

Ужыванне некаторых прадуктаў харчавання ў зімовы час дзейсна дапамагае падтрымліваць здаровую актыўнасць імунітэту.

Так, спецыялісты параілі піць дастаткова вады - узімку яе спажыванне часта моцна зніжаецца, піша сайт newsyou.info.

Нармальны пітны рэжым вельмі важны для імунітэту. Дастаткова колькасць вады патрэбная для актывацыі абмену рэчываў і своечасовага вывядзення таксінаў з арганізма, падаюцца ў агенцтве довады экспэртаў.

За іншы зімовы «супэрпрадукт» лекары ўважаюць мёд: з іхніх слоў, гэта найкаштоўнейшая натуральная крыніца антыаксідантаў. Галоўнае - не ўжываць мёд з гарачымі напоямі і стравамі, бо, трапляючы ў высокатэмпературнае асяроддзе, ён траціць свае карысныя ўласцівасці.

У вялікай ступені карысны ўзімку кефір. Спецыялісты адзначаюць, што кісламалочныя прадукты змяшчаюць у сабе прабіётыкі, здольныя змяншаць сімптомы інфекцыйных хвароб - тэмпературу, кашаль, закладзены нос. Акрамя таго, кефір - адзін з самых лепшых прадуктаў для паляпшэння стану мікрафлоры кішачніка.

Кіслая капуста, як паказалі нядаўнія даследаванні, дзейнічае на арганізм лепш, чым прэпараты, якія змяшчаюць карысныя бактэрыі. Багатая на аскарбінавы квас, кіслая капуста, акрамя вітамінізацыі арганізма, зніжае халестэрын у судзінах і спрыяе пахудзенню.

Цытрусы ў зімовы час дадуць арганізму вітамін С, які мае антыаксідантнае дзеянне - таму яны таксама ў спісе абавязковых. Таксама экспэрты раяць узімку есці часнок - яго складнікі здольныя забіваць нават туберкулёзную палачку.