21 красавiка 2019, Нядзеля, 12:13
За нашу і вашу свабоду!
Рубрыкі

Лукашэнка ўзнагародзіў Макея ордэнам Айчыны

30
УЛАДЗІМІР МАКЕЙ
ФОТА: ІТАР-ТАСС

Дыктатар узнагародзіў галоўнага адбельвальніка свайго рэжыму.

Цырымонія ўручэння дзяржаўных узнагарод адбылася сёння на ўрачыстым прыёме ў Аляксандра Лукашэнкі.

На цырымонію былі запрошаны артысты, спартоўцы, дзяржаўныя службоўцы і «многія іншыя людзі, якія дасягнулі ў сваёй сферы дзейнасці вялікіх поспехаў».

Ордэн Айчыны III ступені кіраўнік дзяржавы ўручыў міністру замежных спраў Беларусі Уладзіміру Макею, паведамляе БелТА.